Изв. НАН Беларуси, серия гуманитарных наук. Правила для авторов
/ Издания академии / Научные журналы
Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. Правила для авторов

|
ИЗВЕСТИЯ НАЦИОНАЛЬНОЙ АКАДЕМИИ НАУК БЕЛАРУСИ
Серия гуманитарных наук
Издатель Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь
Часопіс "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук" асвятляе пытанні тэорыі і вынікі навуковых работ інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых навукова-даследчых устаноў краіны ў галіне гісторыі, эканомікі, філасофіі, сацыялогіі, права, этнаграфіі, фальклору, літаратуразнаўства, мовазнаўства, мастацтвазнаўства. Публікуюцца таксама рэцэнзіі, анатацыі дэпаніраваных артыкулаў, хроніка навуковага жыцця НАН Беларусі і іншыя матэрыялы. Разлічаны на супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў, прафесарска-выкладчыцкі састаў, студэнтаў, аспірантаў, прапагандыстаў, настаўнікаў.
|
ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ
1. Артыкул падаецца ў двух экзэмплярах на беларускай мове.
Да артыкула неабходна вызначыць індэкс па Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК).
Артыкул суправаджаецца накіраваннем установы, у якой выканана даследаванне, выпіскай з пратакола пасяджэння вучонага савета, аддзела або кафедры, рэцэнзіяй.
2. Аб'ём артыкула (тэкст, літаратура, рэферат на рускай мове, рэзюмэ на англійскай мове, табліцы) не павінен перавышаць 15 старонак. Рэферат (2 экз.) і рэзюмэ (2 экз.) падаюцца на асобных лістах. Колькасць малюнкаў -- не больш трох.
3. Літаратура, выкарыстаная ў артыкуле, падаецца на асобным лісце; спасылкі ў тэксце даюцца парадкавым нумарам у квадратных дужках (напрыклад, [1]). Спіс літаратуры павінен быць аформлены такім чынам:
а) для кніг: прозвішча аўтара, ініцыялы, поўная назва кнігі, месца выдан ня, год выдання, нумар тома;
б) для часопісных артыкулаў: прозвішча аўтара, ініцыялы, поўная назва артыкула, назва часопіса, год, нумар, старонкі ад -- да;
в) для газет: назва газеты, год, лічба, месяц.
4. Спасылкі на неапублікаваныя працы не дазваляюцца.
5. На асобным лісце ўказваюцца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго адрас, нумар тэлефона і поўная назва ўстановы, дзе ён працуе.
6. Разам з артыкулам падаецца дыскета стандартнага фармату. Электронны варыянт павінен быць набраны ў Word пад Windows. Для формул -- формульны рэдактар Word або Mathtape. Формульным рэдактарам у Word карыстацца толькі для набору складаных формул.
Малюнкі даюцца ў выглядзе асобных файлаў у фармаце TIF (для IBM) або ў фарматах, створаных у пакетах Photoshop, Coreldraw, Adobe Illustrator (IBM, Macintosh). Сфарміраваны ў Word графічны малюнак аб'яднаць у групу або зрабіць яго праз опцыю стварэння малюнка.
7. Карэктуры артыкулаў аўтарам, як правіла, не дасылаюцца. У выпадку пасылкі карэктура павінна быць вернута ў рэдакцыю не пазней наступнага дня пасля атрымання яе аўтарам. Затрымка карэктуры не прыпыняе друка ванне артыкула.
8. У тым выпадку, калі аўтару вяртаецца артыкул для выпраўлення або скарачэння, датай падачы лічыцца дзень атрымання рэдакцыяй канчатковага тэксту.
/ Издания академии / Научные журналы / К началу страницы
/ Издания академии / Научные журналы / К началу страницы
Распрацавана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 6 верасня 2008 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2000-2008 Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi
Капірайт © 2006 Выдавецтва "Беларуская навука"