Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Уладзімір Іванавіч Няфёд (Да 85-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Уладзімір Іванавіч Няфёд (Да 85-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательство Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 1, 2001 (C. 124--125)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Ярмалінская В.М.
Уладзімір Іванавіч Няфёд (Да 85-годдзя з дня нараджэння).

27 студзеня 2001 года спаўняецца 85 год з дня нараджэння члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Няфёда. Гэта імя вядома далёка за межамі нашай краіны, таму што навуковыя працы Няфёда не маглі прайсці паўз даследчыкаў тэатра з іншых краін: Расіі і Украіны, Узбекістана і Грузіі, Літвы і Польшчы ... Уладзімір Іванавіч па праву з'яўляецца першым буйным тэатразнаўцам і тэатральным крытыкам Беларусі, заснавальнікам беларускай тэатразнаўчай школы.

Уладзімір Іванавіч Няфёд прыехаў у Мінск у 1940 годзе пасля заканчэння Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага і пачаў сваю працу ва Упраўленні па справах мастацтваў пры СМ БССР на пасадзе намесніка аддзела тэатраў. А праз некаторы час узначаліў гэты аддзел.

Пяцідзесятыя гады сталі асаблівымі для Уладзіміра Іванавіча, вельмі значнымі ў яго жыцці. 3 1951 і да апошніх год свайго жыцця яго лёс быў непарыўна звязаны з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. 3 1954 года ён працаваў загадчыкам сектара мастацтва Інстытута літаратуры і мастацтва, з 1957 года -- загадчыкам сектара тэатра і кіно, зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, з 1977 года -- загадчыкам аддзела тэатра Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. На ўсіх сваіх адказных пасадах Уладзімір Іванавіч дэманстраваў у першую чаргу высокія чалавечыя і прафесійныя якасці. З павагай адносіўся да кожнага члена свайго творчага калектыву, быў не толькі прынцыповым, строгім і патрабавальным, але заўсёды добразычлівым і чулым. У.І. Няфёд імкнуўся да ўсебаковага і грунтоўнага даследавання праблем гісторыі, тэорыі і практыкі беларускага тэатральнага мастацтва. Супрацоўнікі аддзела тэатра вялі свае планавыя працы ў самых шырокіх напрамках. Паўз іх увагі не праходзілі тэмы сучаснай драматургіі, рэжысуры, тэатральна-дэкарацыйнага і акцёрскага майстэрства. Пяцідзесятыя гады сталі асабліва плённымі для Уладзіміра Іванавіча Няфёда. Ім былі падрыхтаваны і выдадзены наступныя манаграфіі: "Шлях беларуск:ага савецкага драматычнага тэатра", "Народны артыст БССР У. У. Уладамірскі", "Народны артыст СССР П. С. Малчанаў", "Беларускі тэатр. Нарыс гісторыі", "Тэатр у вогненныя гады". У 60-я гады выходзяць наступныя кнігі: "Сучасныя беларускі тэатр. 1945--1959", "Становление белорусского советского театра. 1917--1941". У.І. Няфёд -- аўтар раздзелаў па беларускаму тэатру ў шасцітомным расійскім выданні "Савецкі драматычны тэатр (1966--1971)". Уладзімір Іванавіч разумеў, што асобных даследаванняў патрабуюць самыя буйныя беларускія тэатры -- Тэатр імя Я. Купалы і Тэатр імя Я. Коласа. Невыпадкова ў 70-я гады выходзяць доўгачаканыя выданні -- "Беларускі акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы", "Беларускі тэатр імя Якуба Коласа". Папулярнай да сённяшніх дзён застаецца кніга "Размышления о драматическом конфликте".

Асобнае месца сярод навуковых прац У.І. Няфёда і аддзела тэатра займае трохтомная "Гісторыя беларускага тэатра", выдадзеная ў 80-я гады. Падобнага фундаментальнага выдання не мае ні адна з краін былога Савецкага Саюза, за выключэннем Расіі. Невыпадкова сёння ёю карыстаюцца не толькі гуманітарныя ВНУ Беларусі, але і ВНУ іншых славянскіх краін.

Вельмі натхнёна і шчыра, з цеплынёй і любоўю напісаны Уладзімірам Іванавічам кнігі пра выдатных дзеячаў нацыянальнай культуры -- Ігната Буйніцкага і Мікалая Кавязіна: "Ігнат Буйніцкі -- бацька беларускага тэатра" і "Николай Ковязин. Жизнь и творчество". За гэтыя два выданні У.І. Няфёд атрымаў прэмію імя Кандрата Крапівы Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 1996 годзе выйшла ў свет манаграфія "Францішак Аляхновіч: тэатральная і грамадска-палітычная дзейнасць", якая выклікала вялікую цікавасць у тэатральным асяроддзі. Амаль забытае імя Францішка Аляхновіча пачало з'яўляцца на афішах беларускіх тэатральных калектываў. Па-новаму былі прачытаны п'есы "Цені", "Страхі жыцця", "Чорт і баба". "Круці не круці -- трэба памярці" (Мінскі тэатр драмы "Дзе-я?", рэжысёр М. Трухан).

Уладзімір Іванавіч Няфёд актыўна спалучаў навукова-даследчую дзейнасць з педагагічнай, займаўся падрыхтоўкай маладых тэатразнаўцаў і крытыкаў. Сярод яго вучняў -- кандыдаты і дактары навук, акцёры, рэжысёры, мастакі, драматургі, усе тыя, для каго Тэатр з'яўляецца самым значным і першарадным у жыцці.

Журнал Top

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 18 ноября 2006 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2001-2008 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 2001 Издательство "Беларуская навука"