Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line



90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательство Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 1, 2001 (C. 131--133)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Русецкая В.І., Куноўская Л.П.
Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў (Да 70-годдзя з дня нараджэння).

Напэўна мала знойдзецца на Беларусі і ў краінах СНД нанукоўцаў, якія б не ведалі, не чыталі, не бачылі кніг вядомага беларускага філосафа, сацыёлага, акадэміка НАН Беларусі, доктара філасофскіх навук, прафесара Яўгенія Міхайлавіча Бабосава.

Нарадзіўся Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў у сям'і расійскага служачага ў г. Разані. Яго бацька быў спецыялістам сельскай гаспадаркі, маці працавала на фабрыцы. Незадоўга да вайны бацька быў пераведзены ў г. Мінск. Дзесяцігадовым хлопчыкам Яўгеній Бабосаў застаўся разам з маці ў акупіраваным Мінску, бацька пайшоў дабравольцам на фронт. На ўсё жыццё засталося ў памяці Яўгенія Міхайлавіча тое, як ён бег сустракаць савецкія танкі, што вызвалялі Мінск. Скончыўшы з залатым медалём школу ў 1950 г., ён паступіў на філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і ў 1955 г. скончыў яго на выдатна. Па заканчэнні універсітэта ён на чале студэнцкага атрада паехаў працаваць на цаліну.

У 1957--1960 гадах Яўгеній Міхайлавіч Бабосаў працуе выкладчыкам філасофіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1961 г. ён абараніў кандыдацкую, а у 1971 г. -- докіарскую дысертацыю. З 1962 па 1977 г. Я.М. Бабосаў працуе намеснікам загадчыка аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК Кампартыі Беларусі. Разам з тым ён актыўна займаецца навуковай дзейнасцю, выдаючы ў гэтыя гады такія фундаментальныя працы, як "Дыялектыка аналізу і сінтэзу ў навуковым пазнанні", "Тэйярдызм -- спроба сінтэзу навукі і хрысціянства", "Сацыяльныя аспекты навукова-тэхнічнай рэвалюцыі" і іншыя.

З 1977 г. Яўгеній Міхайлавіч працуе дырэктарам Інстытута філасофіі і права. У гэты час ён актыўна развівае дзейнасць трох сацыялагічных аддзелаў, на базе якіх ім быў арганізаваны спачатку Рэспубліканскі сацыялагічны цэнтр, а у 1990 г. -- Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З гэтага часу і да 1998 г. Я.М. Бабосаў узначальваў гэты Інстытут, а зараз з'яўляецца яго ганаровым дырэктарам.

Я.М. Бабосаў --накаміты вучоны, ён узбагаціў філасофскую і сацыялагічную навукі працамі вялікай значнасці. І распрацаваны новыя канцэптуальныя падыходы да даследаванняў сацыяльных аспектаў навукова-тэхнічнай рэвалкзцыі, станаўлення і развіцця духоўнага свету чалавека ў адзінстве з сацыяльна-эканамічнымі і сацыякультурнымі ўмовамі ажыццяўлення гэтых працэсаў. Шырокуіо вядомасць у нашай краіне і за яе межамі атрымалі яго працы, у якіх даследуюцца філасофска-метадалагічныя праблемы навуковага пазнання, гнасеалагічныя механізмы навуковых рэвалюцый, асаблівасці ўзаемадзеяння навукова-тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу, а таксама працы, што прысвечаны аналізу сучасных філасофскіх, тэалагічных і сацыяльна-палітычных канцэпцый. Вучоны глыбока даследаваў метадалагічныя праблемы функцыянавання духоўнай культуры ў жыцці сучаснага грамадства, яе структуру і функцыі, прааналізаваў асаблівасці развіцця яе асноўных кампанентаў (навукі, светапогляду, маралі, рэлігіі, мастацкай культуры), іх месца і ролю ў духоўным аднаўленні грамадства, сацыяльна-псіхалагічныя механізмы іх уплыву на фарміраванне сацыяльна-актыўнай, духоўна багатай асобы. У яго працах былі раскрыты і прааналізаваны асноўныя тэндэнцыі змен сацыяльнай структуры грамадства як на макра-, так і на мікраўзроўні, дынаміка сацыяльна-культурных працэсаў у сучаснай постсавецкай Беларусі ўключна. Ён з'яўляецца першым, хто пачаў фундаментальна распрацоўваць такія найноўшыя для беларускай сацыялогіі напрамкі, як сацыялогія канфліктаў, катастроф і экстрэмальных сітуацый.

Я.М. Бабосаў з'яўляецца аўтарам 23 індывідуальных манаграфій па розных напрамках сацыялогіі і філасофіі. Сярод іх "Духоўны свет савецкага чалавека" (1980), "Маральная культура асобы" (1985), "Ісціна і багаслоўе" (1989), "Чалавек на парозе рынку: сацыяльныя спадзяванні насельніцтва" (1992), "Сацыяльная экалогія і экстрэмальныя сітуацыі" (1993), "Катастрофы: сацыялагічны аналіз" (1995), "Чарнобыльская трагедыя ў сацыяльных вымярэннях" (1996). "Асновы канфлікталогіі" (1997), "Сацыялогія кіравання" (2000). У апошнія гады выйшлі ў свет яго падручнікі "Канфлікталогія", "Сацыялогія" ч. 1 і "Прыкладная сацыялогія" ч. 1, якія лічацца аднымі з лепшых не толькі ў межах нашай рэспублікі. Не выпадкова выдавецтвы краін СНД робяць заказы на іх паўторныя выданні. Па словах доктара сацыялагічных навук, расійскага прафесара В.М. Казловай, "Учебное пособие Е. М. Бабосова является, на мой взгляд, этапным на пути социологизации высшего образования не только в Беларуси. Хотя в России в 90-е годы опубликованы десятки учебных пособий по социологии, немногие из них сравнимы с рецензируемым изданием по обстоятельности (24 п. л.), тщательности дидактического обеспечения... скрупулезной упорядоченности анализа социальных феноменов..." (СОЦИС. 2000. № 4).

Увогуле вучоным выдадзена звыш 560 навуковых прац. Аб чым бы ні пісаў спачатку студэнт, а потым акадэмік (аб кантаўскім катэгарычным імператыве ці філасофскай дактрыне каталіцызму, аб дыялектыцы навуковага пазнання ці сацыяльных крызісах і канфліктах, аб выніках Чарнобыльскай катастрофы ці трансфармацыі сацыяльнай структуры сучаснага беларускага грамадства), скрозь і ўсюды ў яго на першым месцы знаходзіцца чалавек, яго духоўны свет, сацыяльная пазіцыя, намаганні, трывогі, спадзяванні і надзеі. Назва і змест аднаго з яскравых артыкулаў, надрукаванага ў пятым нумары часопіса "Сусветная літаратура" за 2000 год, "Чалавек -- пісьменнік уласнага жыцця", здаецца, дакладней за ўсё адлюстроўвае жыццёвую пазіцыю і аўтарскае крэда Яўгенія Міхайлавіча. У яго працах мы знаходзім глыбокі філасофскі роздум і дакладныя сацыялагічныя эксплікацыі, якія раскрываюць сацыяльна-біялагічную сутнасць чалавека, псіхалагічную і сацыяльную структуру яго асобы, светапогляд і маральныя пошукі, жыццёвыя намаганні і каштоўнасныя арыентацыі, палітычныя ўшанаванні і антыпатыі, трапяткія надзеі, веру і бязвер'е, усю шматвобразнасць яго бясконца зменлівага духоўнага свету.

У разуменні Я.М. Бабосава асоба -- гэта цэлы сусвет, няхай сабе не вельмі вялікі, змешчаны ў жывое чалавечае цела, але ён адлюстроўвае ўсю шматлікасць уплываў, якія ідуць з гіганцкага сусвету -- грамадства, у якім жыве і дзейнічае канкрэтны індывід. Грамадства ў працах Я.М. Бабосава паўстае як складана-структураваная цэласная дынамічная сістэма, што ўвесь час развіваецца і ўключае ў сябе мноства ўзаемазвязаных падсістэм, узаемадзейнічаючых асоб, груп, супольнасцей, арганізацый і інстытутаў. Усе гэтыя падсістэмы -- эканамічная, палітычная, сацыяльная, сацыякультурная, усе сацыяльныя інстытуты -- дзяржава, адукацыя, культура, мараль, рэлігія, амаль усе тыпы супольнасцей -- прафесійных, тэрытарыяльных, этнанацыянальных, палітычных, роўна як і арганізацый -- вытворчых, даследчых, адукацыйных і г. д., -- знаходзяць кваліфікаванае, глыбока навуковае, цікавае тлумачэнне ў творчасці гэтага вядомага мэтра філасофіі і сацыялогіі.

Усе актуальныя сацыяльна-філасофскія праблемы, што ён аналізуе, усе магчымыя шляхі іх вырашэння творча інтэгруюцца на падставе адзінага метадалагічнага падыходу -- сістэмнага даследавання, у якім арганічна ўзаемадзейнічаюць прынцыпы цэласнасці, выяўлення сістэмафарміруючых сувязей, структурнасці, субардынацыі элементаў і іх іерархізацыі, дынамікі, адзінства сінхроннага, дыяхроннага і кампаратыўнага ана.^ізу ў іх цесным узаемадзеянні з выяўленнем асноўных тэндэнцый трансфармацыі сучаснага грамадства, з практыкай вытворчай, выхавальніцкай і кіраўніцкай дзейнасці.

Яўгеній Міхайлавіч вядзе актыўную навуковую дзейнасць, яго навуковыя даклады былі ўключаны ў праграмы Сусветных філасофскіх, сацыялагічных, паліталагічных кангрэсаў. Работы Я.М. Бабосава выдаваліся на англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, польскай, балгарскай мовах. Ён падрыхтаваў больш за 60 кандыдатаў і 18 дактароў філасофскіх і сацыялагічных навук.

Я.М. Бабосаў мае таксама вялікую педагагічную практыку. Ён выкладае сацыялогію, культуралогію, канфлікталогію, рэлігіязнаўства ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі. Вучоны з'яўляецца членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы, што дзейнічае пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Там ён кіруе секцыяй грамадска-гістарычных і гуманітарных дысцыплін і ўваходзіць у склад Прэзідыума камісіі. Ён узначальвае Спецыялізаваны Вучоны Савет па абароне доктарскіх дысертацый па сацыялогіі, з'яўляецца намеснікам старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага таварыства "Веды", членам рэдкалегій навуковых часопісаў, што выдаюцца ў Мінску, Маскве, Кракаве.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прэміі Нацыянальнай акадэміі навук за высокія дасягненні ў навуковай дзейнасці, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Я.М. Бабосаў і зараз плённа працуе над праблемамі сацыялогіі, культуралогіі, сацыяльных крызісаў, канфліктаў і катастроф, сацыяльна-структурнай трансфармацыі сучаснага беларускага грамадства ў яе адзінстве з працэсамі глабалізацыі.

Творчая навуковая і педагагічная дзейнасць акадэміка Яўгенія Міхайлавіча Бабосава, глыбіня і фундаментальнасць тэарэтычных і практычных ідэй і напрамкаў, якія ён распрацоўвае, забяспечылі яму вядучую ролю і высокі навуковы аўтарытэт не толькі ў нашай рэспубліцы, але і ў шматлікіх замежных краінах.

У свае 70 гадоў Яўгеній Міхайлавіч малады, бадзёры, поўны сіл і творчых планаў, актыўна працуе на навуковай і педагагічнай ніве. Пажадаем жа яму моцнага здароўя, творчых поспехаў і той няспыннай энергіі, што заўсёды 6ыла яму ўласціва.

Журнал Top

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 18 ноября 2006 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2001-2008 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 2001 Издательство "Беларуская навука"