Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Мiхаiл Арсеньевiч Лазарук (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Мiхаiл Арсеньевiч Лазарук (Да 75-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательство Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 2, 2001 (C. 145--146)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Івашын В.У.
Мiхаiл Арсеньевiч Лазарук (Да 75-годдзя з дня нараджэння).

Акадэмiк НАН Беларусi, замежны член Расiйскай акадэмii адукацыi, доктар фiлалагiчных навук, прафесар, член Саюза пiсьменнiкаў Мiхаiл Арсеньевiч Лазарук належыць да тых лiтаратуразнаўцаў, дзейнасць якiх непасрэдна звязана з педагогiкай, тэорыяй i методыкай выкладання лiтаратуры. Гэта ўзаемасувязь лiтаратуразнаўства з педагогiкай, навучаннем i выхаваннем знайшла выяўленне ў многiх яго даследаваннях.

М.А. Лазарук нарадзiўся 5 лiпеня 1926 года ў вёсцы Ушаловiчы Слуцкага раёна. Сын селянiна, ён з дзяцячых гадоў прайшоў вялiкую школу працы i ўзмужнення. 18-гадовым юнаком стаў салдатам Вялiкай Айчыннай вайны, з Савецкай армiяй дайшоў да Берлiна i там святкаваў перамогу. Пасля дэмабiлiзацыi вучыўся на падрыхтоўчых курсах, экстэрнам здаў экзамен за сярэднюю школу, у 1951 годзе закончыў фiлалагiчны факультэт Мiнскага педагагiчнага iнстытута iмя М. Горкага i там на працягу многiх гадоў працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры беларускай лiтаратуры, дэканам фiлалагiчнага факультэта, прарэктарам iнстытута. У 1978 годзе быў прызначаны дырэктарам Навукова-даследчага iнстытута педагогiкi Мiнiстэрства асветы БССР. У 1990 годзе стаў загадчыкам лабараторыi праблем лiтаратурнай адукацыi гэтага ж iнстытута.

Вучоны шырокага профiлю, М.А. Лазарук унёс вялiкi ўклад у даследаванне важнейшых праблем лiтаратуразнаўства, тэорыi i методыкi выкладання лiтаратуры. Ён з'яўляецца аўтарам больш 220 навуковых прац. Сярод iх манаграфii, зборнiкi, брашуры, лiтаратурна-крытычныя артыкулы, праграмы, падручнiкi, навуковыя дапаможнiкi; некаторыя з iх выкананы ў сааўтарстве.

Важнейшыя лiтаратуразнаўчыя даследаваннi М.А. Лазарука прысвечаны праблемам гiсторыi i тэорыi лiтаратуры. У першую чаргу гэта кнiга "Пiмен Панчанка". Выдадзеная ў 1959 г., яна адкрыла новы этап у вывучэннi творчасцi выдатнага беларускага паэта. У манаграфii разглядаецца дваццацiпяцiгадовы лiтаратурны шлях Пiмена Панчанкi, вызначаюцца асноўныя праблемы, iдэi, матывы i вобразы яго творчасцi, раскрываюцца мастацкiя асаблiвасцi яго таленту. У асвятленнi аўтара паэт паўстае як глыбокi i пранiкнёны лiрык, натхнёны рамантык i рэалiст, страсны публщыст. Паэзiя Пiмена Панчанкi ацэньваецца як арыгiнальная, наватарская мастацкая з'ява.

Такое ж этапнае значэнне мелi манаграфii М.А. Лазарука "Станаўленне беларускай паэмы" (1968) i "Беларуская паэма ў другой палавiне ХIХ -- пачатку ХХ стагоддзя" (1970), у якiх упершыню даследуецца больш чым стогадовы перыяд у развiццi беларускага паэтычнага эпасу. Асаблiвасцi складанага працэсу зараджэння i станаўлення беларускай паэмы разглядаюцца на прыкладзе ананiмных паэм "Энэiда навыварат", "Тарас на Парнасе", паэм i аповесцей В. Дунiна-Марцiнкевiча, Я. Баршчэўскага i некаторых iншых аўтараў. У другой кнiзе, якая з'яўляецца працягам першай, раскрываюцца далейшае развiццё i ўзбагачэнне беларускага паэтычнага эпасу. На этапе нацыянальнага адраджэння, на глебе рамантызму i рэалiзму паэма набывае новыя мастацка-эстэтычныя i жанрава-стылёвыя адметнасцi i ў творчасцi Янкi Купалы, Якуба Коласа i Максiма Багдановiча дасягае лепшых узораў сусветнай класiкi.

М.А. Лазарук выступае таксама як лiтаратурны крытык. Яго зборнiк "Часу непадуладнае" (1981) складаюць лiтаратурна-крытычныя i публiцыстычныя артыкулы. У цэнтры ўвагi аўтарскага разгляду тут перш за ўсё шляхi развiiщя беларускай паэзii, гiстарычны i сучасны стан паэмы, некаторыя пытаннi тэорыi, звязаныя з асэнсаваннем лiтаратурнага працэсу.

Сярод навуковых даследаванняў М.А. Лазарука, прысвечаных праблемам методыкi вывучэння лiтаратуры, вылучаецца сваёй арыгiнальнасцю i праблемнасцю кнiга "Навучанне i выхаванне творчасцю" (1994). Яе змест складаюць артыкулы, напiсаныя ў розны час, аднак увага аўтара ў iх засяроджана цалкам на праблеме школьнай лiтаратурнай адукацыi, на шляхах i накiрунках яе абнаўлення, на пошуках новай сiстэмы навучання, якая б задавальняла патрэбы сучаснасцi, адпавядала i дэмакратызацыi адукацыi i выхавання.

М.А. Лазарук крытычна ставiцца да сацыялагiзму, iдэалагiзацыi ў вывучэннi лiтаратуры. Ён iмкнецца абгрунтаваць канцэпцыю творчага падыходу да навучання i выхавання ў процiвагу дагматычнай, рэцэптурнай методыцы. Аўтар перакананы, што творчы пачатак здольны забяспечыць сiнтэз усiх выхаваўча-развiццёвых функцый школьнага курса лiтаратуры. Таму навучанне i выхаванне творчасцю павiнна быць вядучай асаблiвасцю педагагiчнага працэсу, задавальняць канцэптуальныя асновы методыкi выкладання лiтаратуры.

Тэарэтыка-метадычныя iдэi кнiгi "Навучанне i выхаванне творчасцю" М.А. Лазарук iмкнуўся практычна рэалiзаваць у сваiх iндывiдуальных даследаваннях i навукова-педагагiчнай дзейнасцi лабараторыi праблем лiтаратурнай адукацыi. Пад яго кiраўнiцтвам i пры непасрэдным удзеле была распрацавана канцэпцыя рэфармавання лiтаратурнай адукацыi, на яе аснове створаны новыя праграмы i падручнiкi, абгрунтаваны тэарэтыка-метадычныя прынцыпы вывучэння беларускай лiтаратуры ў кантэксце сусветнай, рускай лiтаратуры ва ўзаемасувязi з беларускай; вызначаны галоўныя накiрункi навукова-метадычнага забеспячэння курса беларускай лiтаратуры ў школе з 12-гадовым навучаннем.

Лiтаратуразнаўчыя i метадычныя даследаваннi М.А. Лазарука былi надзейным грунтам для напiсання дапаможнiкаў па тэорыi лiтаратуры для настаўнiкаў, студэнтаў i вучняў старэйшых класаў. Высокай ацэнкi заслугоўвае яго шматгадовая праца па стварэнню падручнiкаў па беларускай лiтаратуры для етудэнтаў-фiлолагаў i вучняў сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Створаныя iм падручнiкi для 6-га, 8-га, 9-га i 10-га класаў (у сааўтарстве) неаднаразова пера-выдавалiся i былi станоўча ацэнены настаўнiкамi.

Вялiкае месца ў навуковай дзейнасцi М.А. Лазарука займала рэдактарская праца. Пад яго рэдакцыяй выйшлi многiя метадычныя даследаваннi. Ён адзiн з навуковых рэдактараў падручнiкаў для студэнтаў педiнстытугаў па гiсторыi беларускай лiтаратуры ХIХ -- пачатку ХХ стагодцзя i псторыi беларускай савецкай лiтаратуры.

Шмат увагi аддаваў М.А. Лазарук падрыхтоўцы навуковых кадраў. Актыўны ўдзел прымаў у грамадска-педагагiчным жыццi рэспублiкi. На працягу многiх гадоў быў членам калегii Мiнiстэрства асветы БССР, старшынёй Педагагiчнага таварыства, членам камiсii па вывучэннi лiтаратуры пры Саюзе пiсьменнiкаў.

Усё сваё жыццё Мiхаiл Арсеньевiч Лазарук прысвяцiў навуковай дзейнасцi, вялiкай i высакароднай мэце -- адукацыi i выхаванню маладога пакалення. Гэта было яго навуковым прызваннем.

Як чалавек i вучоны М.А. Лазарук карыстаўся заслужаным аўтарытэтам i павагай сярод тых) з кiм працаваў. Яго праца атрымала шырокае грамадскае прызнанне. За шматгадовую навуковую дзейнасць i ўдзел у Вялiкай Айчыннай вайне ён быў узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступенi, Чырвонай Зоркi i медалямi.

Многае яшчэ мог бы зрабiць Мiхаiл Арсеньевiч Лазарук, многа было ў яго новых задум, на чарзе была новая кнiга пра сучасны стан i задачы далейшага ўдасканалення лiтаратурнай адукацыi, аднак, навялiкi жаль, яна засталася незавершанай. Заўчасная смерць 14 лiстапада 2000 г. абарвала яго жыццё ў росквiце творчых сiл. Але i тое, што ён стварыў, чым узбагацiў навуку, з'яўляецца каштоўным набыткам сучаснасцi i значэнне яго не забудзецца нашчадкамi. Светлы вобраз Мiхаiла Арсеньевiча Лазарука -- чалавека, вучонага, арганiзатара навукi застанецца назаўсёды ў памяцi ўсiх, хто яго ведаў, хто ў яго вучыўся, хто з iм працаваў.

Журнал Top

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 18 ноября 2006 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2001-2008 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 2001 Издательство "Беларуская навука"