Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (Да 125-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (Да 125-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательский дом Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 2, 2006 (С. 117--119)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Петрыкаў П.Ц.
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (Да 125-годдзя з дня нараджэння).

19 красавіка 2006 г. спаўняецца 125 год з дня нараджэння буйнога вучонага-гісторыка, партыйнага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча У.М. Ігнатоўскага. Нарадзіўся Усевалад Макаравіч у 1881 г. у в. Токары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкі раён Брэсцкай вобласці) у сям'і вясковага настаўніка, які потым прыняў сан свяшчэнніка. Юнага Усевалада бацькі аддалі вучыцца ў Віленскую духоўную семінарыю. Але яго выключылі адтуль за ўдзел у выступлениях супраць улад. Удалося паступіць у Магілёўскую семінарыю, затым Пецярбургскі універсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт.

Малады студэнт падпадае пад уплыў эсэраў. Яго высылаюць спачатку па месцу жыхарства, а другі раз у Аланецкую губерню (цяпер Архангельская вобласць). Пасля высылкі Усевалад Макаравіч заканчвае Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт, працуе выкладчыкам у гімназіі ў Вільна. Вывучае гісторыю і культуру беларускага народа. Першая сусветная вайна прымусіла яго пераехаць у Мінск, потым у Яраслаўль. У Мінску прымае ўдзел у стварэнні беларускай эсэраўскай арганізацыі "Наш край", ператворанай у маі 1917 г. у "Маладую Беларусь".

Лютаўскую буржуазную рэвалюцыю 1917 г. У.М. Ігнатоўскі сустрэў у Яраслаўлі. Удзельнічаў у стварэнні новых органаў улады. У 1918 г. вярнуўся ў акупіраваны кайзераўскімі войскамі Мінск. Прымаў удзел у стварэнні Беларускай партыі эсэраў. Займаўся культурна-асветнай работай сярод насельніцтва. У 1919--1920 гг. актыўна змагаўся супраць польскіх акупантаў, стварыў падпольную Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА), прызнаючы пры гэтым праграму і тактыку РКП(б). У студзені 1920 г. заявіў, што "БКА дабіваецца строя Савецкай Беларускай рэспублікі, якая знаходзіцца ў федэратыўнай сувязі з Савецкай Расіяй".

Пасля вызвалення Мінска 11 ліпеня 1920 г. ад польскіх інтэрвентаў У.М. Ігнатоўскі ўдзельнічае ў падрыхтоўцы Дэкларацыі аб паўторным абвяшчэнні незалежнасці БССР і 31 ліпеня 1920 г. ставіць пад ёй свой подпіс ад імя БКА. Днём раней яго прымаюць у члены РКП(б). Тым самым здзейсніўся карэнны пералом у яго ідэалогіі. Ён прайшоў шлях ад рэвалюцыйнага нацыянал-дэмакрата ў 1905-1917 гг., левага сацыяліста-рэвалюцыянера (эсэра) у 1917-1919 гг. да камуніста ў 1920 г.

3 гэтага часу пачынаецца 10-гадовы, найбольш плённы і напружаны перыяд рознабаковай партыйнай, дзяржаўнай, навуковай, педагагічнай і грамадскай дзейнасці У М. Ігнатоўскага ў структуры вышэйшай партыйна-дзяржаўнай улады БССР. Ён быў членам Бюро ЦК КП(б)Б, загадчыкам агітацыйным аддзелам ЦК КП(б)Б, членам ЦВК і Прэзідыума ЦВК БССР, членам урада БССР, Наркомам земляробства БССР і Наркомам адукацыі БССР, на III -- XIII з'ездах КП(б)Б выбіраўся членам ЦК, дэлегатам XIII з'езда РКП(б), V Кангрэса Камінтэрна, членам Бюро дапамогі Кампартыі Заходняй Беларусі, II--IX Усебеларускіх з'ездаў Саветаў, І -- V Усесаюзных з'ездаў Саветаў, членам ЦВК і членам Прэзідыума ЦВК СССР, прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, старшынёй Інстытута беларускай культуры, акадэмікам і першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук.

Актыўна і плённа працуючы на такіх высокіх пасадах, У М. Ігнатоўскі стаў адной з ключавых фігур у вышэйшых эталонах улады БССР. Да яго з павагай адносіліся ў кіруючых органах СССР, калегі па працы за мяжой. У 1923 г. у характарыстыцы У.М. Ігнатоўскага, падпісанай сакратаром ЦК КП(б)Б А. В. Багуцкім, адзначалася: "Пользуется большой популярностью среди белорусской интеллигенции и общественных кругов. Теоретически образован, но не всегда умеет ориентироваться в политической обстановке, руководствуясь марксистским методом". У лістападзе 1924 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову "широко отметить и связать юбилей 20-летней культурно-педагогической и революционной деятельности тов. Игнатовского с годовщиной провозглашения БССР".

Але гэтыя намеры не спраўдзіліся. Прычын таму многа. 3 іх можна выдзеліць две асноўныя. Па-першае, асабістая зайздрасць некаторых "таварышаў" такому імкліваму ўзвышэнню былога эсэра, а цяпер наваяўленага бальшавіка; па-друтое, узмацненнем пасля смерці У. I. Леніна ўнутрыпартыйнай барацьбы за ўплыў у Кампартыі і ўладзе СССР. Водападзел адразу ж абазначыўся паміж трацкістамі і сталіністамі. Л. Д. Троцкі напорыста, яўна і тайна, імкнуўся заняць места лідэра ў партыі і дзяржаве. Ён апіраўся на сваіх вылучэнцаў у час Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, былых членаў Бунда, якія "ўліліся" ў 1921 г. усёй арганізацыяй у рады РКП(б). Праціўнікі Троцкага сталі групавацца вакол I. В. Сталіна, Генсека ЦК РКП(б).

Аналагічнае становішча было і ў БССР. Бундаўцы сталі масавым рэзервам і ўдарнай хваляй трацкізму. Так, членам Бюро ЦК КП(б)Б і старшынёй ГПУ БССР працаваў Р. А. Піляр, намеснікам старшыні СНК БССР -- А. I. Вайнштэйн, былы кіраўнік Бунда; намеснікам Наркома асветы БССР -- актыўны дзеяч Бунда М. Я. Фрумкіна; дырэктарам Гістпарта ЦК КП(б)Б С. X. Агурскі і інш.

Такім "інтэрнацыяналістам" супрацьстаяў і У.М. Ігнатоўскі. Яго падтрымлівалі відныя прадстаўнікі інтэлігенцыі -- Янка Купала і Якуб Колас, нацыяналістычна настроены" В. У. Лас-тоўскі, I. Ю. Лёсік, С. М. Некрашэвіч, I. А. Цвікевіч і інш. Але ў параўнанні з дарэвалюцыйнымі партыйцамі у іх былі слабыя пазіцыі: У.М. Ігнатоўскі ўступіў у Кампартыю толькі ў 1920 г. Ластоўскі быў старшынёй "урада" антысавецкай БНР, Лёсік -- членам гэтага "ўрада".

Адбіццё атак, а потым і разгром трацкістаў насілі характар "хто-каго". Сталіну ўдалося зваліць "іудушку Троцкага" (словы У. I. Леніна). Пачалася чыстка партыі і дзяржапарата ад яго прыхільнікаў. Гэта кампанія мела масавы характар і перарасла ў палітычныя рэпрэсіі. У адказ трацкісты выбралі тактыку шэльмавання сваіх праціўнікаў, уцягваючы за сабой не толькі старую "ленінскую" гвардыю, але і маладую "сталінскую" гвардыю. Менавіта тут крыецца прычы-на не толькі абгрунтаваных, але і неабгрунтаваных рэпрэсій у СССР, у тым ліку і БССР.

Зразумела, што У.М. Ігнатоўскі не мог стаяць у баку, паколькі знаходзіўся ў эпіцэнтры гэтай барацьбы. I яму ўрэшце рэшт прыпомнілі ўсё: і яго паходжанне з класава чужога стану (сын папа), і эсэраўскае мінулае, і недахопы ў падборы кадраў, і антыленінскія пазіцыі ў навуковай творчасці, і насілыіую беларусізацыю, і многае іншае. Яны метадычна падводзілі сваю ахвяру да аднаго з выхадаў: ці знаходжанні ў турмах і лагерах, ці самазабойству. У.М. Ігнатоўскі выбраў другі выхад. Зняты з усіх пасад, выключаны з партыі, ён застрэліўся на кватэры 4 лютага 1931 г. Праз 2,5 месяца яму споўнілася б 50 гадоў.

У.М. Ігнатоўскі пакінуў прыкметны след у гісторыі Беларусі. Ён быў упэўнены ў тым, што прыцягнуць масы, сялянскую большасць насельніцтва рэспублікі да будаўніцтва новага жыцця можна перш за ўсё шляхам прапаганды ідэалогіі Кампартыі на роднай беларускай мове. Адсюль -яго намаганні перавесці работу Наркамасветы БССР на беларускую мову, стварэнне прьі Нарка-масветы Навукова-тэрміналагічнай камісіі для распрацоўкі нарматыўнай базы беларускай мовы; адсюль - паспешная беларусізацыя ўсяго жыцця ў БССР; адсюль -- стварэнне Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), потым на яго базе -- Беларускай Акадэміі навук.

Ён не заўважаў, як паступова нарасталі зайздрасць і супрацьдзеянне гэтай рабоце. Перш за ўсё супраць фарсіраванай, а таму ў многім насільнай, беларусізацыі. У 1924 г. ён з задавальненнем адзначаў: "Беларусізацыя школы вялася няўхільна. Беларуская мова як прадмет была ўведзена ва ўсіх школах; каля 20% усіх школ перавялі навучанне на беларускую мову. Тое самае было зроблена і ў дзіцячых установах (сады, дамы), якія ўкамплектаваны дзецьмі-беларусамі. Пры скарачэнні штатаў і пры новых назначэннях у беларускіх школах Наркамасветы кіраваўся тым, ведае ці не ведае настаўнік беларускую мову, што значна паўплывала на склад настаўнікаў".

Такая настойлівая рэалізацыя моўна-культурнага развіцця БССР гістарычна была апраўдана, але метады яе правядзення выклікалі незадаволенасць як рускамоўнага насельніцтва, так яўрэйскай і польскай меншасці (руская, беларуская, польская і літоўская мовы былі прызнаны ў 1924 г. раўнапраўнымі на дзяржаўным узроўні ў БССР). Былі недахопы, у тым ліку істотныя, і ў навуковых працах У М. Ігнатоўскага.

Пагэтаму яго падзенне з высокага алімпа БССР было ў тых умовах непазбежна. Першы разлічаны ўдар па У.М. Ігнатоўскаму нанёс дырэктар Інстытута гісторыі партыі ЦК КП(б)Б Самуіл Хаймавіч Агурскі (з 1936 г. член-карэспандэнт АН БССР). Ён пазнаёміўся з рукапісам найбольш важнай работы Усевалада Макаравіча "1863 год на Беларусі" і знайшоў у ёй разыходжанне з ацэнкай гэтага польскага паўстання У I. Леніным. Так, Ленін характарызаваў гэта паўстанне як "шляхецкі вызваленчы рух", г. зн. падкрэсліваў яго нацыянальна-вызваленчы характар у барацьбе за ўзнаўленне дзяржаўнай йезалежнасці Польшчы. Ігнатоўскі ж, перабольшваючы класавы падыход, лічыў, што шляхта -- гэта клас феадальнага грамадства. Таму яе трэба ацэньваць не як прагрэсіўна-буржуазны, а як рэакцыйна-феадальны. "Калі мы прызнаем, - заяўляў У М. Ігна-тоўскі, - што гэта шляхецка-дваранскі рух па характару, то, значыць, гэта ж феадальны рух".

Ва ўмовах барацьбы з трацкізмам, калі I. В. Сталін абараняў ленінізм ад падмены яго трацкізмам, такое адкрытае непрыняцце Ігнатоўскім ленінскай ацэнкі польскага паўстання 1863 г. было для С. X. Агурскага і яго паплечнікаў "каштоўным падарункам". Т Агурскі пацягнуў сваю ахвяру ў 1929 г. прама на XII з'езд Кампартыі Беларусь Адказваючы ў канцы свайго выступления на абвінавачванні Агурскага, Ігнатоўскі сказаў (цытуем па стэнаграме з'езда): "Тав. Агурскі вельмі правільна казаў, што не трэба ідэалізаваць паўстанне 63 года. Ён лічыць, што паўстанне 63 года было шляхецкім, дваранскім. (Агурскі: Гэта Ленін сказаў). Гэта сказаў я не ведаю хто." Так, ва ўмовах напружаных абставін на з'ездзе С. X. Агурскі канчаткова загнаў У М. Ігнатоўскага "ў вутал", з якога выйсця ўжо не было. Канчатковая расправа з ім была, як кажуць, справай тэхнікі. Яна цягнулася нядоўга і прывяла Ігнатоўскага да трагічнага канца праз 1,5 года.

У надрукаванай У.М. Ігнатоўскім у 1930 г. манаграфп "1863 год на Беларусі" былі ўдасканаленьг многія палажэнні. У пачатку кнігі ён пісаў: "Паўстанне 1863 года па свайму характару было не рэакцыйна-шляхецкім рухам, а рухам прагрэсіўным, буржуазна-дэмакратычным". Гэтыя і іншыя вывады супадалі з ацэнкамі Маркса, Энгельса і Леніна.

Канешне, цяпер мы можам канстатаваць, што, знаходзячыся ў палоне рэвалюцыйна-класавай метадалогіі, Ігнатоўскі недаацэньваў нацыянальны фактар польскіх паўстанняў. 3 яго легкай рукі савецкая гістарыяграфія падняла Кастуся Каліноўскага на вышыню не толькі рэвалюцыянера, але і нацыянальнага героя Беларусі. Працягваюць узносіць яго і цяпер некаторыя нашы гісторыкі прапольскай арыентацыі. Але Каліноўскі не змагаўся за нацыянальныя інтарэсы беларусаў, тым болып за незалежнасць Беларусі ад Расіі. Не было гэтага. Ён змагаўся супраць царызму, за інтарзсы палякаў, за ўзнаўленне і незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Таму месца і роля Вікенція (Канстанціна) Каліноўскага патрабуюць навуковага пераасэнсавання. Нельга больш ігнараваць той відавочны факт, што Каліноўскі падпісаў і выдаў у лютым 1863 г. Маніфест, у якім "ад імя нацыянальнага Польскага ўрада" патрабаваў ад усіх сялян і шляхты "абараняць польскую краіну, грамадзянамі якой яны з'яўляюцца з сённяшняга дня".

Мы можам сцвярджаць, што памылкі і недахопы ў навуковых працах У М. Ігнатоўскага, як і у яго грамадска-палітычнай і дзяржаўнай дзейнасці, не былі накіраваны супраць Савецкай улады і інтарэсаў беларускага народа. Іх належыць тлумачыць складанасцю жыцця 1920--1930-х гадоў. Таму навуковая спадчына першага беларускага гісторыка-марксіста будзе і далей займаць ганаровае месца ў беларускай гістарыяграфіі.

Адзначаючы 125-годдзе з дня нараджэння У М. Ігнатоўскага, мы з павагай звяртаем увагу на важны этап развіцця БССР, у які ўнёс свой прыкметны ўклад гэты вучоны, дзяржауны дзеяч і прыхільнік беларускай культуры.

Журнал Top

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Распрацавана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 27 лістапада 2006 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2006 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 2006 Издательский дом "Беларуская навука"