Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line



90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Пётр Ціханавіч Петрыкаў (Да 80-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Пётр Ціханавіч Петрыкаў (Да 80-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательский дом Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 3, 2007 (С. 121--123)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Карзенка Г.У.
Пётр Ціханавіч Петрыкаў (Да 80-годдзя з дня нараджэння)

Імя беларускага вучонага, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара, галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пятра Ціханавіча Петрыкава добра вядома як сярод спецыялістаў айчыннай гісторыі, так і сярод навукоўцаў блізкага і далёкага замежжа. Ён -- таленавіты арганізатар гістарычных даследаванняў, аўтар буйных навуковых прац, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі.

Пётр Ціханавіч Петрыкаў нарадзіўся 12 ліпеня 1927 г. у в. Мікалаеўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. У 1944 г. ён быў прызваны ў Савецкую Армію і праслужыў амаль 7 гадоў. У хлопца была незвычайная прага да ведаў, і ён пасля дэмабілізацыі з арміі ў 1951 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Ужо ў студэнцкім асяродку, паводле сведчанняў аднакурснікаў, ён вылучаўся сваімі навуковымі здольнасцямі, умением сістэматызаваць і аналізаваць гістарычныя факты. Праз пяць гадоў напружанай вучобы ён на "выдатна" заканчвае універсітэт. У час вучобы Пётр Ціханавіч сустрэў Антаніну Ерашэвіч. Яны звязалі свой лес, нарадзілі і разам выхавалі 3 дзяцей.

Пасля заканчэння універсітэта ён па размеркаванню едзе ў в. Шацілкі Гомельскай вобласці, дзе працуе настаўнікам, потым завучам сярэдняй школы. Сямейнае і прафесійнае жыццё ўладкавалася, але навука, да якой настаўнік толькі дакрануўся ў час вучобы ва універсітэце, моцна вабіць яго. У 1958 г. П.Ц. Петрыкаў паступае ў аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. Крок гэты стаў вызначальным у жыцці, які назаўсёды яго звязаў з Акадэміяй навук. Вядома, навуковае даследаванне -- творчы, стваральны працэс. Ён патрабаваў ад маладога навукоўца спецыяльных ведаў, мэтанакіраванасці, волі, энергіі, умення пераадольваць цяжкасці. Імкненне да ісціны -- неад'емная патрэба кожнага даследчыка. Гэта было дамінантай і ў рабоце П.Ц. Петрыкава, хоць, безумоўна, на яго навуковую дзейнасць наклала адбітак і ідэалогія таго часу. У 1962 г. пад кіраўніцтвам прафесара І.І. Саладкова ён абараняе кандыдацкую дысертацыю. Праз адзінаццаць гадоў даследчык пераадольвае болып высокі рубеж -- абараняе доктарскую дысертацыю на тэму "Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959-1965 гг.)".

Навуковая і грамадская кар'ера складваецца паспяхова: малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі. У 1975 г. пасля двухгадовай працы сакратаром парткома Акадэміі навук БССР П.Ц. Петрыкаў прызначаецца дырэктарам Інстытута гісторыі АН БССР і працуе на гэтай пасадзе да 1988 г. Пад яго кіраўніцтвам інстытут праводзіў даследаванні з улікам тагачасных задач развіцця гістарычнай навукі, новых яе напрамкаў, звязаных са стварэннем абагульняючых прац. Важную ролю ў асвятленні гісторыі Айчыны адыгралі 5-томная "Гісторыя Беларускай ССР", аднатомная "История БССР" (1977 г.), "История Полоцка" (1987 г.), 4-томная "История рабочего класса Белорусской ССР", вялася работа па напісанні 5-томнай гісторыі сялянства. Гэта найбольш значныя працы, якія былі падрыхтаваны пры ўдзеле вучонага. Ён таксама прымае ўдзел у стварэнні археалапчнага музея "Бярэсце", выступае на навуковых форумах у СССР, ЗША, Румыніі, Польшчы, Іспаніі, ГДР.

Калектыў Інстытута гісторыі ў гэты час пачаў шырокамаштабнае супрацоўніцтва з навуковымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі, Літвы, Украіны, Малдовы, Полыпчы. Вялася сумесная праца беларускіх, літоўскіх, польскіх, расійскіх гісторыкаў над падрыхтоўкай да выдання Літоўскай метрыкі. Актыўна працаваў Пётр Ціханавіч у створаным у 1973 г. Міжрэспубліканскім каардынацыйным савеце па праблеме гістарычных сувязей беларускага, украінскага і малдаўскага народаў Вынікам сумеснай працы стала серыя публікацый, у тым ліку кніг "Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов", "Нерушимая дружба украинского и белорусского народов в период социализма" (Кіеў, 1978). У 1984 г. група аўтараў і рэдактараў гэтых выданняў, у тым ліку П.Ц. Петрыкаў, была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР.

Вучоны шырокага профілю, П.Ц. Петрыкаў узбагаціў беларускую гістарыяграфію арыгінальнымі даследаваннямі, якія атрымалі прызнанне ў Беларусі і СССР Ім напісаны манаграфіі "Организация и деятельность постоянных комиссий местных Советов Белоруссии. 1944-1970 гг." (1971 г.), "Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959-1965 гг.)" (1972 г.), "Революционные комитеты Белоруссии" (1975 г.), "Забота Советской власти о здоровье трудящихся" (1976 г.). Шматлікія рэцэнзіі на кнігі даследчыка сцвярджаюць іх навуковую вартасць.

Як арганізатар навукі П.Ц. Петрыкаў шмат зрабіў для ўсталявання ў Інстытуце гісторыі АН БССР атмасферы творчага навуковага пошуку, адносін добразычлівасці і прафесіяналізму. Вялася актыўная падрыхтоўка маладых навуковых кадраў П.Ц. Петрыкаў узначаліў першы, створаны ВАКам СССР у Беларусі Спецыялізаваны савет па абароне дысертацый пры Інстытуце гісторыі, дзе за 10 гадоў былі абаронены 23 доктарскія і 114 кандыдацкіх дысертацый. Адначасова ён з'яўляўся членам экспертнага савета ВАК СССР. Пад кіраўніцтвам Пятра Ціханавіча падрыхтавана 18 кандыдатаў і 6 дактароў навук.

Навуковыя інтарэсы вучонага паступова схіляюцца ад пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, да гісторыі навукі, праблем гістарычнай навукі, вывучэнне якіх у той час, ды і сёння, многімі недаацэньваецца. У 1973 г. па рашэнню Прэзідыума АН БССР П.Ц. Петрыкаў стварае групу па напісанню гісторыі АН БССР, праз 7 гадоў яна была рэарганізавана ў аддзел гісторыі навукі, які Пётр Ціханавіч узначальваў з 1984 па 1992 г. Менавіта ў гэты час пад яго кіраўніцтвам складваецца беларуская навуковая школа гісторыкаў навукі. За 12 гадоў існавання аддзела (скасаваны ў 1992 г. і адноўлены ў 1999 г.) яго супрацоўнікамі былі абаронены 7 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысертацыі. Сам вучоны даследуе гісторыю гістарычнай навукі. Разам з У М. Міхнюком выдае працу "Историческая наука Белорусской ССР, 80-е годы" (1987 г.). У 2007 г. убачыла свет новая манаграфія даследчыка "Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е - начало 2000-х годов)".

3 1996 па 1999 г. ён працаваў першым намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", а з 1999 г. працуе галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Ён адзін са стваральнікаў музея гісторыі НАН Беларусі, з 1991 па 1996 год з'яўляўся яго дырэктарам.

П.Ц. Петрыкаў як аўтар і рэдактар удзельнічаў у падрыхтоўцы фундаментальных прац -- "Академия наук Белорусской ССР" (1979 г.), "Наука и техника Советской Белоруссии в 1917-1990 гг. Хроника важнейших событий" (1991 г.), "Інстытут беларускай культуры" (1993 г.), "Национальная академия наук Беларуси (1929-1999)" (1999 г.), "Национальная академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928-1998" (3 выданні, 1998, 1999, 2003 гг.), з'яўляўся кіраўніком-каардынатарам комплекснай праграмы "Гісторыя навукі і культуры Беларусі (дасавецкі перыяд)". Паспяховае ажыццяўленне яе завяршылася выданнем першай буйной калектыўнай працы "Очерки истории науки и культуры Беларуси IX -- начала XX в." (1996 г.).

Пад кіраўніцтвам акадэміка М.А. Барысевіча Пётр Ціханавіч працуе намеснікам старшыні камісіі НАН Беларусі па гісторыі навукі, намаганнямі якой выйшла ў свет грунтоўная абагульняючая праца "Наука Беларуси в XX столетии" (2001 г.).

Усяго з-пад пяра П.Ц. Петрыкава выйшла больш за 190 прац, сярод якіх манаграфіі, зборнікі, брашуры, вучэбныя дапаможнікі, артыкулы. Для ўсіх яго работ уласцівы творчы падыход пры асвятленні складаных тэм, скрупулёзнае вывучэнне і выкарыстанне архіўных крыніц.

П.Ц. Петрыкаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, актыўны ўдзел ён прымаў у грамадскім жыцці рэспублікі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выбіраўся дэпутатам Першамайскага раённага Савета г. Мінска, працаваў членам Дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарнай сферы, лектарам таварыства "Веды". Хацелася б звярнуць увагу на некаторыя малавядомыя моманты грамадскай актыўнасці Пятра Ціханавіча. Так, акадэмік М. Барысевіч і ён былі першымі, хто ў канцы 1970-х гг. паставілі пытанне перад ЦК КПБ аб навуковай і палітычнай рэабілітацыі першага прэзідэнта АН БССР акадэміка У. М. Ігнатоўскага. У другой палавіне 1980-х гг. П.Ц. Петрыкаў працаваў у акадэмічнай камісіі па рэабілітацыі супрацоўнікаў акадэміі, якія былі рэпрэсіраваны ў 1920--1930-я гады. Як чалавек і вучоны, арганізатар навукі ён карыстаўся заслужаным аўтарытэтам сярод гісторыкаў краіны. Памёр П.Ц. Петрыкаў 3 ліпеня 2007 г.

Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 21 июля 2007 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 2007 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 2007 Издательский дом "Беларуская навука"