Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Мiхаiл Паўлавiч Касцюк (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Мiхаiл Паўлавiч Касцюк (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

Известия Национальной академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательский дом Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 2, 2010 (С. 118--120)

Часопіс

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Каваленя А.А.
Мiхаiл Паўлавiч Касцюк (Да 70-годдзя з дня нараджэння)

М.П.Касцюк 26 сакавіка 2010 г. адзначае сваё 70-годдзе шчыры і добразычлівы чалавек - Міхаіл Паўлавіч Касцюк, доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Нарадзіўся Міхаіл Паўлавіч у вёсцы Масцішча Навагрудскага раена 1 родзенскай вооласці у сялянскаи сям’і, дзе і праишло яго ваеннае і пасляваеннае дзяцінства. Вызначальны ўплыў на выбар ім жыццёвага шляху зрабіла багатая сваімі гістарычнымі традыцыямі Навагрудская зямля.

Атрымаўшы грунтоўную базавую адукацыю ў школе і Навагрудскім педагагічным вучылішчы, М.П. Касцюк у 1958 г. паступае на гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута і ў 1963 г. атрымлівае дыплом з адзнакай. Выдатныя інтэлектуальныя і арганізатарскія здольнасці абумовілі накіраванне маладога спецыяліста на працу дырэктарам Касадворскай васьмігадовай школы ў в. Баярская Навагрудскага раёна.

У 1964 г. ён быў прызваны на армейскую службу, якую праходзіў у Мінску. Пасля дэмабілізацыі Міхаіл Паўлавіч каля двух гадоў працаваў сакратаром камітэта камсамолу Гродзенскага педагагічнага інстытута. Дарэчы, і па сённяшні дзень М.П. Касцюк падтрымлівае цесныя сувязі са сваёй alma mater, якая зараз носіць назву Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Літаральна кожны год ён з вялікім задавальненнем прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях і сімпозіумах, што праводзіць гэтая вышэйшая навучальная ўстанова. Так, на Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Леў Сапега (1557-1633 г.) і яго час", якая праводзілася ў красавіку 2007 г., Міхаіл Паўлавіч выступіў з цікавым і змястоўным дакладам "Ідэі свабоды і права ў светапоглядзе і дзейнасці Льва Сапегі". У красавіку 2008 г. на пленарным пасяджэнні Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі" М.П. Касцюк у сваім дакладзе вылучыў і раскрыў найболыш актуальныя пытанні гісторыі гэтага старажытнага беларускага горада.

Амаль 44 гады адлічвае стужка часу на навуковым шляху Міхаіла Паўлавіча. Пачаўся гэты шлях у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, калі М.П. Касцюк паступіў у снежні 1966 г. у аспірантуру дадзенай навуковай установы. Пад кіраўніцтвам акадэміка Івана Сяргеевіча Краўчанкі ён натхнённа займаецца распрацоўкай даволі складанай праблемы - вывучэннем працоўнай актыўнасці калгаснага сялянства Беларусі на працягу 1933-1940 гг. і ў 1969 г. паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.

У 1970 г. малады таленавіты навуковец быў прызначаны на адказную пасаду вучонага сакратара Інстытута гісторыі АН БССР. На працягу 1975-1981 гг. Міхаіл Паўлавіч працуе на той жа пасадзе, толькі ўжо ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У час працы на гэтых пасадах праяўляюцца як выдатныя арганізатарскія здольнасці М.П. Касцюка, так і яго лепшыя чалавечыя якасці - добразычлівасць, уважлівыя і чулыя адносіны да сваіх калег па працы.

Надзвычайная працаздольнасць у спалучэнні з творчым пошукам прыносіла свой плен. 7 снежня 1979 г. Міхаіл Паўлавіч паспяхова абараняе доктарскую дысертацыю "Дзейнасць Кампартыі Беларусі па ідэйна-палітычным выхаванні сялянства ў перыяд будаўніцтва сацыялізму". Навуковым кансультантам пры выкананні гэтага дысертацыйнага даследавання з'яўляўся акадэмік НАН Беларусі Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка. Сярод навуковых інтарэсаў М.П. Касцюка ў той час, безумоўна, асноўнае месца займала гісторыя беларускага сялянства. На працягу 10 гадоў Міхаіл Паўлавіч публікуе тры манаграфіі: "Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926-1937 гг.)" (Мн., 1979); "Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (по материалам БССР)" (Мн., 1986) і "Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы" (Мн., 1989), у якіх разглядае складаныя праблемы гісторыі беларускага сялянства, вызначае яго месца ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.

3 ліпеня 1981 г. ён працуе намеснікам дырэктара па навуковай працы Інстытута гісторыі АН БССР. 3 лютага 1988 г. на працягу амаль 12 гадоў М.П. Касцюк узначальваў вядучую беларускую навуковую гістарычную ўстанову - Інстытут гісторыі. Працуючы на гэтай пасадзе, Міхаіл Паўлавіч праявіў сябе як выдатны арганізатар і каардынатар гістарычнай навукі не толькі ў рамках Інстытута гісторыі, але і ў рэспубліцы ў цэлым. Ва ўмовах станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь калектыў Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам М.П. Касцюка праводзіў даволі плённае даследаванне "белых плямаў" айчыннай гісторыі: пытанняў палітычнага і культурнага развіцця ВКЛ, розных аспектаў рэлігійнага жыцця, гісторыі беларускай эміграцыі, палітычных рэпрэсій 1920-1950-х гг. Актыўная распрацоўка шмат якіх праблем стала магчымай у той час дзякуючы пашырэнню доступу гісторыкаў да архіўных крыніц, аб існаванні якіх мы часам нават не здагадваліся. Дадзеная акалічнасць, якая ўзнікла ў сувязі з новымі грамадска-палітычнымі ўмовамі, з'явілася асноўнай падставай для пашырэння і паглыблення навуковай распрацоўкі гісторыі Беларусі.

Важным этапам у развіцці беларускай гістарычнай навукі пачатку 1990-х гг. стала выданне "Нарысаў гісторыі Беларусі" ў дзвюх частках (Мн., 1994-1995). Галоўным рэдактарам і адным з асноўных аўтараў гэтага выдання з'яўляецца М.П. Касцюк. У звароце да чытача Міхаіл Паўлавіч выказаў асноўны прынцып, якім кіраваўся ў сваёй працы аўтарскі калектыў нарысаў: "Толькі аб'ектыўны падыход можа вытрымаць суровае выпрабаванне, якое ўчыняе гістарычным даследаванням час". Неабходна падкрэсліць, што навуковыя працы акадэміка М.П. Касцюка, прысвечаныя разнастайным праблемам айчыннай гісторыі, дастойна вытрымалі выпрабаванне часам.

За час плённай працы Міхаіла Паўлавіча на пасадзе дырэктара істотна пашырыліся міжнародныя навуковыя сувязі Інстытута гісторыі НАН Беларусі з навуковымі цэнтрамі іншых дзяржаў. Былі заключаны дагаворы пра творчае супрацоўніцтва з Інстытутам расійскай гісторыі і Інстытутам усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук, наладжаны навуковыя сувязі з Інстытутам гісторыі Польскай акадэміі навук. Супрацоўніцтва з вучонымі Інстытута гісторыі Сібірскага аддзялення РАН па вывучэнні гісторыі беларускай дыяспары ў Сібіры прынесла добрыя вынікі: былі выдадзены 2 зборнікі артыкулаў "Белорусы в Сибири", а ў 2002 г. – калектыўная манаграфія "Очерки истории белорусов в Сибири в ХІХ-ХХ вв." У 2003 г. дадзеная манаграфія была адзначана прэміяй імя акадэміка В. А. Капцюга, лаўрэтам якой разам з іншымі аўтарамі стаў і акадэмік М.П. Касцюк.

Міхаіл Паўлавіч узбагаціў скарбонку беларускай гістарыяграфіі цікавымі арыгінальнымі даследаваннямі, якія атрымалі прызнанне як у нашай краіне, так і па-за яе межамі. Навуковы пошук, сур'ёзнасць, удумлівасць, імкненне ўнікнуць у самую сутнасць пытання, руплівасць і мэтанакіраванасць з'яўляюцца адметнымі рысамі стылю навуковай дзейнасці М.П. Касцюка. Яго пяру належыць звыш 250 навуковых прац, якія прысвечаны вывучэнню актуальных праблем айчыннай гісторыі, у тым ліку каля 20 індывідуальных і калектыўных манаграфій.

Вялікі інтарэс навуковай грамадскасці як у Беларусі, так і Расіі выклікала манаграфія Міхаіла Паўлавіча "Балыпавіцкая сістэма ўлады на Беларусі" (Мн., 2001), перавыдадзеная ў 2002 г. Інстытутам расійскай гісторыі РАН. У гэтай маштабнай працы ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі быў праведзены сістэмны аналіз формаў і метадаў палітычнага кіравання, якія былі характэрны для савецкай палітычнай сістэмы і рэжыму ўлады, які склаўся ў Беларусі ў яе рамках.

Глыбокія веды, творчы падыход да разгляду складаных пытанняў гісторыі, уменне засяродзіць увагу на галоўных аспектах даследуемай праблемы дазволілі М.П. Касцюку не толькі ствараць уласныя грунтоўныя манаграфічныя даследаванні, але і на высокім узроўні выступаць у якасці навуковага рэдактара шэрагу навуковых выданняў Ён - кіраўнік творчага навуковага калектыву і адзін з аўтараў "Гісторыі Мінска" (Мн., 2006). Падрыхтаванае аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам Міхаіла Паўлавіча навуковае даследаванне "Беларусь у сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах 1946-2006 гг." (Мн., 2007) адрозніваецца глыбінёй навуковага аналізу, даволі дэталёвай і грунтоўнай прапрацоўкай даследуемых праблем.

М.П. Касцюк з'яўляецца галоўным рэдактарам і адным з асноўных аўтараў шасцітомнай "Гісторыі Беларусі", пяць тамоў якой ужо надрукаваны. Ва уступе да першага тома гэтага выдання Міхаіл Паўлавіч адзначае: "Максімальна поўнае, аб'ектыўнае, непалітызаванае даследаванне мінулага беларускага народа ... паспрыяе павышэнню аўтарытэту беларускага народа сярод сваіх суседзяў, а таксама і ў ... свеце". Менавіта імкненне заўсёды "кіравацца праўдай гісторыі" з'яўляецца галоўным крытэрыем шматграннай творчай дзейнасці акадэміка М.П. Касцюка.

Абсалютна перакананы ў тым, што "без гістарычных ведаў і выкарыстання гістарычнага вопыту нельга паспяхова будаваць незалежную дзяржаву", Міхаіл Паўлавіч, не шкадуючы сіл і часу, надае вялікую ўвагу папулярызацыі гістарычных ведаў, выступаючы з цікавымі і змястоўнымі артыкуламі на старонках перыядычных выданняў, а такасама на радыё і тэлебачанні, шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, семінарах і сімпозіумах. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы дакументальных тэлевізійных фільмаў "Зваротны адлік", знятых на АНТ і прысвечаных розным этапам гісторыі БССР, а таксама дакументальнага тэлевізійнага фільма, прысвечанага 90-годдзю БССР, што быў падрыхтаваны і дэманстраваўся на тэлеканале СТБ.

Акадэмік М.П. Касцюк робіць важкі уклад і ў падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Характэрная асаблівасць стылю Міхаіла Паўлавіча як навуковага кіраўніка - давер і ўвага да новых, арыгінальных падыходаў пры даследаванні гістарычных працэсаў Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваны 2 дактары і 19 кандыдатаў навук. Даволі часта М.П. Касцюк выступае ў якасці высокакваліфікаванага эксперта і апанента ў працэсе падрыхтоўкі да абароны і абароны шматлікіх дысертацый у навукова-даследчых і адукацыйных установах краіны.

Шмат сіл і энергіі аддае Міхаіл Паўлавіч каардынацыі навуковых даследаванняў, працуючы ў складзе Савета па каардынацыі фундаментальных і прыкладных даследаванняў, а таксама як член бюро Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Паспяховая рознабаковая дзейнасць М.П. Касцюка прынесла яму заслужаную вядомасць, аўтарытэт і прызнанне ў Беларусі і за яе межамі. У 1989 г. Міхаіл Паўлавіч быў абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1996 г. - акадэмікам НАН Беларусі. У 1998 г. ён атрымаў дыплом сапраўднага акадэміка Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва.

Плённую навуковую работу М.П. Касцюк паспяхова спалучае з актыўнай грамадскай дзейнасцю. Ён з'яўляецца намеснікам старшыні Беларускага камітэта міру, сябрам прэзідыума Беларускага фонду культуры, уваходзіць у склад рэдакцыйнай калегіі часопіса "Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук".

Незалежна ад таго, на якой пасадзе знаходзіцца Міхаіл Паўлавіч, ён вызначаецца добразычлівасцю, паважлівымі адносінамі да людзей.

У росквіце творчых сіл сустракае сваё 70-годдзе Міхаіл Паўлавіч Касцюк - чалавек, надзвычай адкрыты свету і людзям. Дырэкцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, навуковая грамадскасць, калегі, сябры і вучні шчыра і сардэчна віншуюць шаноўнага Міхаіла Паўлавіча з юбілеем, ад усёй душы жадаюць яму моцнага здароўя, дабрабыту і новых творчых здзяйсненняў на ніве беларускай гістарычнай навукі.

Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктор гістарычных навук, прафесар А. А. Каваленя

Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 29 июля 2010 г.
Создана при участии Людмилы В. Смоленцевой
Копирайт © 2010 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 2010 Издательский дом "Беларуская навука"