Bel  ·  Eng  ·  Rus   |    Только текст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Telegram НАНБ в Viber НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
НАН Беларуси on-line

90 лет НАН Беларуси
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Официальный интернет-сайт Совета Министров Республики Беларусь
Перечень административных процедур, выполняемых НАН Беларуси и ее организациями
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Интернет-портал Молодёжь Беларуси
Газета Навука
Журнал Наука и инновации
Республиканский Центр Трансфера Технологий

Ученые Беларуси: Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння)

Главная страница / Издания академии / Научные журналы

Ученые Беларуси: Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння)

Известия Академии наук Беларусu
СЕРИЯ ГУМАНИТАРНЫХ НАУК

Издательство Беларуская навука, Минск, Республика Беларусь

Статья из номера 4, 1997 (С. 122--124)

Журнал

УЧЕНЫЕ БЕЛАРУСИ

Яскевіч А.А.
Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў (Да 60-годдзя з дня нараджэння)

26 снежня 1997 г. спаўняецца 60 гадоў вядомаму і слыннаму беларускаму крытыку і літаратуразнаўцы, лаўрэату Літаратурнай прэміі СП Беларусі ў галіне крытыкі, члену Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі, прафесару, доктару філалагічных навук, в. а. дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі Уладзіміру Васільевічу Гніламёдаву.

Перыяд навуковага сталення мне давялося праходзіць поруч з У.В.Гніламёдавым, напачатку калі ён быў маім кіраўніком і загадчыкам аддзела тэорыі, а ўжо зараз -- членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, в. а. дырэктара Інстытута літаратуры. Уладзімір Васільевіч належыць да кагорты тых выдатных беларускіх і ўвогуле славянскіх навукоўцаў і педагогаў, якія жывуць клопатамі сваіх вучняў, разам з імі праходзяць пакручасты і цяжкі шлях навуковых і творчых пошукаў і знаходак. Чалавечая мудрасць, амаль юначая жывая зацікаўленасць клопатамі іншых, жыццёвы і творчы вопыт дапамагаюць яму заўсёды знаходзщь патрэбныя словы, разблытваць складаныя "сутарэнні" у працах калег і вучняў, натхняць і ўсебакова падтрымліваць іх напружаную працу на ніве айчыннага літаратуразнаўства як сучаснага, так і медыявістычнага, дзе не раз даводзілася і даводзіцца даследчыкам ісці ледзь не па цаліку, упершыню ўводзіць ва ўжытак спадчыну многіх пісьменнікаў і дзеячаў айчыннага пісьменства.

У.В.Гніламёдаў нарадзіўся ў сялянскай палескай сям'і ў в.Кругель Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Шлях у сталае жьщцё здольнага і ўдумлівага юнака распачаўся ў сценах філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна (1955--1959), потым была служба ў арміі (1959--1961). Прафесійнае сталенне адбывалася ў час працы завучам у Тамашоўскім дзіцячым доме, у Камароўскай сярэдняй школе на Брэстчыне. Але ўжо ў 1963 г. навука ўладна паклікала таленавітага педагога. У 1965 г. пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы У.В.Гніламёдаў залічваецца навуковым супрацоўнікам таго ж інстытута. Друкавацца як літаратуразнаўца і крытык У.В.Гніламёдаў пачаў з 1962 г. Неўзабаве пабачылі свет яго кнігі "Лірычны летапіс часу" (1967), "Ленін у сэрцы" (1968), "Сучасная беларуская паэзія" (1969).

Жывая зацікаўленасць праблемамі арганізацыі культурнага жыцця грамадства, мастацкай творчасці, актыўная грамадская пазіцыя абумовілі ідэолага-партыйны этап у жыцці У.В.Гніламёдава: з 1969 па 1976 г. ён працуе ў апараце ЦК КПБ інструктарам, а потым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. 3 1972 г. -- член СП СССР. У гэты час з'явіліся манаграфія "Традыцыі і наватарства" (1972) і зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў "Упоравень з часам" (1976). Але ўсе ж сапраўдная навука ўладна трымала ўжо сталага даследчыка. 3 1976 г. ён на пасадзе намесніка дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі, з 1977 г. адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук.

Уладзімір Васільевіч належыць да тых людзей, якія здольныя не толькі паспяваць за нашым бурлівым і хуткаплынным часам, але і па-навуковаму асэнсоўваць складаныя падзеі літаратурнага і культурнага жыцця, маюць зайздросны талент быць заўсёды мудра разважлівымі і адначасова дзёрзкімі і смелымі ў творчых асэнсаваннях і ацэнках.

У.В.Гніламёдаў вось ужо шмат гадоў лічыцца адным з карыфеяў, старэйшын айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, больш за 30 гадоў талент гэтага праніклівага вучонага і выдатнага крытыка плённа і дзейсна вызначае шляхі развіцця беларускай філалагічнай навукі і культурна-літаратурнага працэсу. Уладзімір Васільевіч мае рэдкі педагагічны талент не толькі спрыяць маладым навуковым кадрам у час сталення, але і быць энергічным арганізатарам навукі. Менавіта дзякуючы яго шчырым клопатам і зацікаўленай дапамозе ўзрасло і склалася не адно пакаленне здольных і шырока дасведчаных філолагаў і крытыкаў, якім над сілу вырашаць няпростыя праблемы складанага нацыянальнага і духоўнага жыцця, годна асвятляць яго на старонках перыядычнага друку і ў манаграфічных выданнях у рэспубліцы і па-за яе межамі.

Яго ўласныя працы -- узор удумлівага і плённага вывучэння матэрыялу, глыбіннага даследавання праяў літаратурнага і культурнага жыцця, вынік шматгадовага творчага роздуму і мудрага навуковага спасціжэння. Многія працы У.В.Гніламёдава сталі хрэстаматыйнымі, амаль недасягальным узорам усебаковага спасціжэння і плённага даследавання праблемы: "Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс" (1983), "Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчасці" (1984).

Уладзімір Васільевіч шмат увагі аддае праблемам і практычным патрэбам сярэдняй і вышэйшай школы. Ён неаднаразова ўзначальваў дзяржаўныя каміссіі па абароне дыпломных работ пры ВНУ, пры яго непасрэднай данамозе, пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле былі складзены праграмы для сярэдняй і вышэйшай устаноў, напісаны дапаможнікі па беларускай літаратуры для ВНУ, ён адзін з сааўтараў "Гісторыі беларускай літаратуры". Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Васільевіча ажыццяўляецца работа па складанні хронікі літаратурнага жыцця.

У. В. Гніламёдаў уваходзіць у склад рэдакцыйных саветаў і калегій навуковых і літаратурна-крытычных перыядычных выданняў ("Полымя", "Беларуская думка", "Веснік гуманітарна-эканамічнага універсітэта" і інш.).

За плённую працу ў галіне літаратуразнаўства і крытыкі, арганізацыі навуковага і мастацкага жыцця рэспублікі Уладзімір Васільевіч узнагароджаны многімі медалямі.

Вынікам напружаных пошукаў на шляхах адыходу ад ідэйна-сацыялагічнага аналізу стала выпрацоўка новай метадалогіі ў даследаванні мастацкага твора і асобы пісьменніка ("Праўда зерня: Творчы партрэт Васіля Зуёнка", 1992 г.; "Янка Купала: Новы погляд", 1995 г.). У 1996 г. за апошнюю Уладзімір Васільевіч атрымаў Літаратурную прэмію ў галіне крытыкі імя Уладзіміра Андрэевіча Калесніка.

Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў карыстаецца аўтарытэтам і заслужанай павагай сярод калег, айчынных і замежных вучоных і пісьменнікаў. Часта Уладзімір Васільевіч прымае актыўны ўдзел у міжнародных і славістычных канферэнцыях і сімпозіумах. У. В. Гніламёдаў -- член савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Ім апублікавана звыш 200 артыкулаў, 14 кніг, падрыхтавана 8 кандыдатаў навук.

Сваімі працамі У.В.Гніламёдаў зрабіў значны ўклад у развіццё літаратурнай навукі, гісторыі і паэтыкі беларускай літаратуры, акцэнтуючы ўвагу на неабходнасці комплекснага падыходу да яе вывучэння ва ўзаемасувязі гісторыі, тэорыі, метадалогіі і сучаснай літаратурна-мастацкай практыкі як працягу нацыянальных эстэтычных традыцый. На даследаванні У.В.Гніамёдава ёсць шматлікія спасылкі ў працах беларускіх літаратуразнаўцаў. Яны маюць таксама не толькі навуковае значэнне, але і выкарыстоўваюцца ў якасці вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе.

Напярэдадні свайго 60-годдзя Уладзімір Васільевіч знаходзіцца ў росквіце творчых сіл. Сардэчна вітаючы юбіляра, вучні, калегі, сябры жадаюць яму добрага здароўя, шчасця, плёну, здзяйснення творчых планаў і задум.

Журнал

Главная страница / Издания академии / Научные журналы / К началу страницы


Разработана и поддерживается Николаем Н. Костюковичем. Последнее обновление: 10 ноября 2006 г.
Создана при участии Игнатия И. Корсака
Копирайт © 1997-2008 Национальная академия наук Беларуси
Копирайт © 1997 Издательство "Беларуская навука"