Асноўнымі навуковымі і навукова-арганізацыйнымі падраздзяленнямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’яўляюцца аддзяленні Акадэміі навук, якія аб’ядноўваюць акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук адной або некалькіх галін навукі, каардынуюць дзейнасць навуковых і іншых арганізацый адпаведных галін навукі, замацаваных за аддзяленнямі Прэзідыумам НАН Беларусі. Аддзяленнем кіруе акадэмік-сакратар, які з’яўляецца членам Прэзідыума Акадэміі навук і назначаецца на пасаду рашэннем Прэзідыума Акадэміі навук.
НАН Беларусі мае ў сваёй арганізацыйнай структуры сем аддзяленняў:
Аддзяленне Акадэміі навук у сваёй дзейнасці падсправаздачна Агульнаму сходу, Прэзідыуму і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук, а таксама Старшыні Прэзідыума Акадэміі навук у межах іх кампетэнцыі і выконвае наступныя асноўныя функцыі:
Вышэйшым калегіяльным органам кіравання аддзяленнем Акадэміі навук з’яўляецца агульны сход аддзялення, членамі якога з’яўляюцца: акадэмік-сакратар аддзялення; акадэмікі і члены-карэспандэнты, якія ўваходзяць у склад аддзялення; кіраўнікі навуковых арганізацый аддзялення, якія не з’яўляюцца членамі Акадэміі навук; прадстаўнікі навуковых арганізацый, замацаваных за аддзяленнем Акадэміі навук, а таксама навуковых арганізацый міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, па профілю іх навуковай дзейнасці, выбраныя ў склад Агульнага сходу Акадэміі навук у адпаведнасці са Статутам НАН Беларусі; вучоны сакратар аддзялення.
Сесія агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей, чым два разы ў год. У перыяд паміж сесіямі агульнага сходу аддзялення працай аддзялення Акадэміі навук кіруе бюро аддзялення, якое выбіраецца агульным сходам аддзялення па прадстаўленні акадэміка-сакратара і склад якога зацвярджаецца Прэзідыумам Акадэміі навук.