Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцы мерапрыемства «Распрацоўка рэкамендацый па эфектыўным выкарыстанні забруджаных радыенуклідамі эразійна небяспечных зямель».
Заданне выконваецца ў рамках мерапрыемства 130 «Навуковае рашэнне праблем вядзення сельскай і лясной гаспадаркі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджання» Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гг. і на перыяд да 2020 года.
Канчатковы тэрмін прыёму конкурсных прапаноў – 20.03.2020.
Дата правядзення конкурсу – 23.03.2020.