Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.02.2020

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём абаронцаў Айчыны

Паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са святам мужнасці, высакароднасці і гонару – з Днём абаронцаў Айчыны!

Сёлета ўвесь свет адзначае 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у гады якой супрацоўнікі Акадэміі навук БССР станавіліся салдатамі і афіцэрамі, партызанамі і падпольшчыкамі, сумленна працягвалі працаваць у навукова-даследчых інстытутах у тыле. У новы час многія вучоныя НАН Беларусі прайшлі і праходзяць службу ва ўзброеных сілах, маюць воінскія званні і ўзнагароды. У сучасным свеце іх вопыт неацэнны. Але нездарма старажытнакітайскі палкаводзец Сунь-Цзы казаў: «Лепшая з войнаў тая, якая не пачалася». Таму трэба рабіць усё магчымае, каб канфлікты і спрэчкі вырашаліся за сталом перамоў, шляхам супрацоўніцтва, а не на полі бітвы.

Сёння вучоныя НАН Беларусі сумесна з узброенымі сіламі краіны актыўна працуюць над павышэннем абараназдольнасці нашай дзяржавы. Навуковыя арганізацыі Акадэміі робяць важкі ўнёсак таксама і ў распрацоўку тэхналогій двайнога прызначэння.

Аднак важна, каб навуковыя пошукі служылі толькі задачы забеспячэння трывалага міру на зямлі!

Жадаю вам стойкасці, моцы характару і поспехаў ва ўсіх справах!

Няхай здзяйсняюцца вашыя мары!

Са святам!

Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік