Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.03.2020

Распачаты прыём работ на Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя Андрэя Андрэевіча Грамыкі

Распачаты прыём работ на Конкурс маладых міжнароднікаў СНД імя Андрэя Андрэевіча Грамыкі. Конкурс прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і стварэнню ААН.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А.А. Грамыкі, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытут Еўропы РАН пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, Інтэграцыйнага клуба пры Старшыні Савета Федэрацыі Расіі, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.

У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ВНУ, аспіранты, вучоныя, выкладчыкі, журналісты, аналітыкі, спецыялісты ў сферы бізнесу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламаты з краін-удзельніц СНД ва ўзросце да 35 гадоў. Заканчэнне прыёму заявак – 23:59 11 мая 2020 г.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя артыкулы (аналітычныя запіскі, навуковыя даклады), якія раней не друкаваліся, напісаныя самастойна адным ці некалькімі аўтарамі (не больш за 30 тыс. знакаў) па наступных тэмах:

  • сучасныя міжнародныя адносіны на постсавецкай прасторы, у тым ліку пытанні развіцця інтэграцыйных праектаў – Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, ЕАЭС, СНД, АДКБ;
  • Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі міжнародных адносін;
  • дыпламатычная спадчына і прынцыпы А.А. Грамыкі;
  • роля ААН, яе мінулае і будучыня ў сістэме міжнародных адносін, вопыт міждзяржаўных аб’яднанняў і інтэграцыі;
  • захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну, праблемы скажэння гісторыі.
  • Конкурс з’яўляецца міждысцыплінарным, да ўдзелу прымаюцца работы, у якіх раскрываецца заяўленая тэматыка ў галіне паліталогіі, эканомікі, сацыялогіі, гісторыі, права, філасофіі.

    Афіцыйны сайт конкурсу: konkurs-gromyko.org.

    Інфармацыйны ліст.