Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.03.2020

Цэнтр фізічнага выхавання пры ІПНК запрашае на трэніроўкі

ДУА «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі» інфармуе аб адкрыцці Цэнтра фізічнага выхавання.

Наведвальнікам Цэнтра прапануюцца паслугі кваліфікаваных педагогаў-трэнераў; заняткі на трэнажорах для ўсіх груп цягліц; поўны набор гантэлей; кардыязона з абсталяваннем для сардэчна-сасудзістай сістэмы – велатрэнажорамі, бегавымі дарожкамі, эліптычнымі трэнажорамі; дзве залы для правядзення групавых заняткаў па ўсіх відах аэробікі, фітнесу і ёгі з люстэркамі і музычным абсталяваннем.

Для наведвальнікаў абсталяваны пакоі для адпачынку і пераапранання, душавы і туалетны пакоі. Прадугледжана сістэма захоўвання рэчаў.

Адрас Цэнтра: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 74а.

Час працы: панядзелак – нядзеля з 8:30 да 22:00 (выхадныя дні па графіку работы педагогаў-трэнераў).

Удакладніць інфармацыю можна па тэл.: +375-17-237-00-11.

Азнаёміцца з коштамі можна тут.