Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.07.2020

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі з Днём Незалежнасці

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны!

Віншую вас з галоўным для ўсяго беларускага народа святам – Днём Незалежнасці.

3 ліпеня – асаблівы дзень для нашай краіны. Гэта гістарычная дата – напамін пра тое, якой цаной 76 год таму здабыў свабоду беларускі народ. Няма сям’і, якую абышла б бокам самая страшная і апошняя, хоцелася б верыць, вайна нашай Радзімы. Хаця ў ліпені 44-га да канчатковай перамогі над гітлераўскім фашызмам было яшчэ далёка…

Да гэтага часу невядома дакладна, колькі нашых грамадзян загінула, супрацьдзейнічаючы бязлітаснаму і вераломнаму ворагу ў гады вайны – лік ідзе на мільёны. Яны – той маральны арыенцір нязломнай волі духу, той прыклад, які і сёння павінен выхоўваць сучаснае пакаленне. Задача гісторыкаў, вучоных і энтузіястаў – пашырыць кнігу народнай памяці. Іменна НАН Беларусі выступіла ініцыятарам Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Акцыя накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны праз асабісты ўнёсак жыхароў Беларусі. Да работы над стварэннем Летапісу падключаны не толькі вучоныя, гісторыкі, але і архівісты, музейшчыкі, супрацоўнікі ВНУ і простыя людзі з усёй Беларусі. Акрамя асабістых архіваў вырашана таксама задзейнічаць навуковыя дакументы, карты, матэрыялы з мастацкай літаратуры і выяўленчага мастацтва, успаміны і аповеды сваякоў.

«Баец, вызвалі сваю Беларусію!» – заклікаў адзін з савецкіх плакатаў ваеннага часу з выявай дзяўчыны, што чакае сваіх збавіцеляў. Боль разлукі са сваякамі і блізкімі, імкненне да міру на роднай зямлі сталі галоўнай рухальнай сілай Перамогі. Сярод тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, змагаўся ў партызанскіх атрадах і ў шэрагах падпольшчыкаў, было нямала работнікаў Акадэміі навук. Архівы сведчаць: ужо ў першы год пасля вызвалення вучоныя АН БССР падрыхтавалі шырокую праграму аднаўлення нашай рэспублікі – і яна спрацавала, заклала той фундамент, на якім наступныя пакаленні пабудавалі незалежную Беларусь. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бяссмертнага подзвігу пакалення Вызваліцеляў, рашаюць вялікія задачы, дасягаюць новых навуковых рэзультатаў і ўпэўнена глядзяць у будучыню.

76 год таму Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты адрэзак часу невялікі ў гістарычным маштабе, аднак вельмі важны для асэнсавання. Мы даказалі пераканаўча сваю самастойнасць, пабудавалі кансалідаванае грамадства і ўстойлівую эканоміку, якая паспяхова развіваецца дзякуючы нашым сумесным намаганням і забяспечвае дастойны ўзровень жыцця кожнага беларуса.

Дзень Незалежнасці – сімвал міру на шматпакутнай беларускай зямлі. Словы падзякі мы кажам сёння нашым ветэранам, якія вызвалялі сталіцу і краіну ад акупантаў, аднаўлялі рэспубліку і на працягу многіх гадоў мацавалі яе магутнасць і дабрабыт. Гэты подзвіг мае асаблівае значэнне для сучаснай гісторыі, фарміруе грамадзянскую пазіцыю беларускага народа, умацоўвае пачуццё патрыятызму, з’яўляецца прыкладам для моладзі і падлеткаў.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Са святам вас, дарагія ветэраны і калегі!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі