Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.08.2020

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі прыняў удзел у адкрыцці цэха па вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання

11 жніўня 2020 г. у г. Мар’іна Горка на доследнай вытворчасці РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» адбылося адкрыццё цэха па вытворчасці прадуктаў дзіцячага харчавання. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, а таксама кіраўніцтва акадэміі навук.

У цэху наладжана вытворчасць прадуктаў харчавання са зніжанай колькасцю бялку і фенілаланіну: нізкабялковых макаронных вырабаў, сумесей для бульбянога пюрэ і клёцак, сумесей для выпякання кексаў і печыва, круп і каш, рэкамендаваных для харчавання людзей з фенілкетанурыяй. Таксама ў адкрытым цэху па дакументацыі, распрацаванай РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні», наладжана вытворчасць пітной вады ў бутэльках для дзяцей, прызначанай непасрэдна для піцця, прыгатавання ежы і аднаўлення сухіх прадуктаў для дзіцячага харчавання.

Падрабязней НПЦ НАН Беларусі па харчаванні