Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.09.2020

Семінар "Выкарыстанне лічбавага ідэнтыфікатара аб’екта DOI"

25 верасня 2020 года Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка сумесна з Нацыянальным электронна-інфармацыйным кансорцыумам (НЭІКАН) правядзе навукова-практычны семінар «Выкарыстанне лічбавага ідэнтыфікатара аб’екта DOI у сучаснай навуковай камунікацыі».

ТЭМАТЫКА СЕМІНАРА:

Для чаго патрэбен DOI выдаўцам і аўтарам.

Якім аб’ектам прысвойваецца DOI.

Структура кода DOI.

Інтэграцыя DOI з базамі даных.

Загрузка даных у Crossref.

Узаемадзеянне бібліятэкі і рэдакцый па пытанні прысваення DOI.

Парадак прысваення DOI выданням арганізацый у структуры НАН Беларусі.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый у структуры НАН Беларусі і ўсе зацікаўленыя.

ДАКЛАДЧЫКІ:

Скалабан Аляксей Вітальевіч, міжнародны эксперт НЭІКАН.

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, спецыялізацыя – аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы.

З 2009 г. па жнівень 2017 г. займаў пасаду дырэктара Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Да гэтага займаўся камплектаваннем электронных рэсурсаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Спецыяліст у галіне стварэння інстытуцыянальных рэпазіторыяў адкрытага доступу, кіравання і забеспячэння доступу да навуковых электронных інфармацыйных рэсурсаў, лічбавых ідэнтыфікатараў аб’ектаў (DOI).

Аўтар больш за 50 публікацый у прафесійных часопісах і зборніках. Стажыраваўся ў буйнейшых бібліятэках ЗША, Польшчы, Швецыі, Германіі.

Тэл.: +7(499) 754 99 90, даб. 505

Муравіцкая Рыма Арамаўна, загадчык навукова-бібліяграфічнага аддзела абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў ДУ «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Прадстаўнік бібліятэкі па пытанні прысваення лічбавага ідэнтыфікатара аб’екта (DOI) выданням, якія ўваходзяць у структуру НАН Беларусі.

тел.: +375 17 379 84 56

Пачатак семінара – у 14.00. Рэгістрацыя – з 13.30.

Удзел у семінары бясплатны, па  папярэдняй рэгістрацыі.

Месца правядзення:«Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул. Казінца, 86, корп. 2, к. 112).