Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.09.2020

Пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД

24 верасня 2020 года на базе НАН Беларусі ў фармаце відэаканферэнцыі адбылося VIII пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі ход выканання рашэнняў папярэдняга пасяджэння Савета і работы над праектам Пераліку перспектыўных навуковых праектаў, што адпавядаюць прыярытэтным напрамкам фундаментальных даследаванняў краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Члены Савета заслухалі інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне фундаментальных даследаванняў і разгледзелі пытанне аб стварэнні сеткі адукацыйных цэнтраў у навуковых установах краін Садружнасці для арганізацыі стажыровак аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў. Вырашана да 1 снежня 2020 года скласці спіс мяркуемых навуковых устаноў, гатовых да стварэння сеткі такіх адукацыйных цэнтраў, і звярнуцца да Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызскай Рэспублікі з просьбай распрацаваць праект Палажэння аб сеткавым навуковым адукацыйным цэнтры для арганізацыі стажыровак аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў дзяржаў-удзельніц СНД.

На пасяджэнні абраны на чарговы тэрмін Старшыня Савета па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД. Ім стаў намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Сяргей Кілін.

Чарговае пасяджэнне Савета ў 2021 годзе плануецца правесці ў Ерэване. Дата правядзення пасяджэння будзе ўзгадняцца ў рабочым парадку.


Фота — Максім Гулякевіч, газета «Навука»