Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.09.2020

Пасяджэнне секцыі «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці»

28 верасня 2020 года ў рамках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца пасяджэнне секцыі «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці».

На пасяджэнні секцыі будуць абмеркаваны пытанні ўзмацнення патрыятычнага выхавання моладзі і актыўнага прыцягнення яе да захавання народнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

У мерапрыемстве прымуць удзел грамадскія дзеячы, прадстаўнікі акадэмічнай навукі і ВНУ Расіі і Беларусі, ваенных музеяў, маладзёжных арганізацый.

Мерапрыемства павінна адкрыць новыя старонкі сумеснай гісторыі і дапамагчы ліквідаваць “белыя плямы” ў гістарыяграфіі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама паслужыць патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення.

Падчас правядзення секцыі будзе арганізавана работа выставы, на якой праз архіўныя дакументальныя матэрыялы, фатаграфіі, кнігі і гістарычныя артэфакты будзе паказаны гераічны і пераможны шлях народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама прадстаўлены ініцыятывы па ўвекавечанні памяці пра падзеі і герояў вайны з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання пакаленняў.

Будзе арганізавана выстава дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Інстытут гісторыі НАН Беларусі пакажа артэфакты, знойдзеныя ў ходзе даследавання тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Благаўшчына». Плануецца прадэманстраваць артэфакты часоў Вялікай Айчыннай вайны 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пакажа сцягі Перамогі. Будзе працаваць выстава тэматычнай літаратуры, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне.