Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.10.2020

У НАН адбылося пасяджэнне секцыі «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці»

28 верасня 2020 года ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне секцыі «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці», якая прайшла ў рамках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Выступаючы на секцыі, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў адзначыў, што беларускія вучоныя-гісторыкі працягваюць даследаваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны: «Важна забяспечыць аб’ектыўнае асвятленне Вялікай Перамогі савецкага народа і захаванне памяці пра гэты самаадданы гераічны подзвіг. У Беларусі пад кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук надаюць вялікую ўвагу даследаванню тых гістарычных падзей, апублікавана мноства навуковых прац, падрыхтаваны вучэбны дапаможнік “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”».

На пасяджэнні секцыі былі абмеркаваны пытанні ўзмацнення патрыятычнага выхавання моладзі і актыўнага прыцягнення яе да захавання народнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел грамадскія дзеячы, прадстаўнікі акадэмічнай навукі і ВНУ Расіі і Беларусі, ваенных музеяў, маладзёжных арганізацый.

З дакладамі ўдзельнікаў секцыі №3 «Подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – аснова выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці» можна пазнаёміцца на сайце НАН Беларусі на нашым YouTube-канале.


Тэгi
#форумы