Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.10.2020

Інстытут эканомікі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы»

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 15–16 кастрычніка 2020 г. арганізуе правядзенне Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі«Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы».

Мэта правядзення канферэнцыі – абмен экспертнымі думкамі і абмеркаванне актуальных пытанняў рэалізацыі прыярытэтных кірункаў развіцця эканомікі Беларусі.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
1. Макраэканамічнае рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь у кантэксце выканання задач сацыяльна-эканамічнага развіцця.
2. Інстытуцыянальныя механізмы забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту Беларусі.
3. Інавацыйная і інвестыцыйная палітыка Рэспублікі Беларусь.
4. Знешнеэканамічныя адносіны Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах.
5. Развіццё сацыяльнага і чалавечага капіталу ў Рэспубліцы Беларусь.
6. Прававое забеспячэнне эканамічнага развіцця Беларусі.

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел больш за 250 прадстаўнікоў навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Кітая, Лівіі, Сірыі і іншых краін.

На працягу двух дзён работы вучоныя-эканамісты абмяркуюць тэарэтыка-метадалагічныя і практычныя напрацоўкі развіцця мэтавых сфер і галін нацыянальнай эканомікі. Іх змястоўнае напаўненне будзе нацэлена на ўдасканаленне макраэканамічнага рэгулявання і забеспячэння ўстойлівага росту нацыянальнай эканомікі, павышэнне эфектыўнасці інавацыйнай і інвестыцыйнай палітыкі, паглыбленне знешнеэканамічных адносін з замежнымі партнёрамі, прымнажэнне сацыяльнага і чалавечага капіталу, развіццё палітыкі ў сферы паслуг, удасканальванне прававога забеспячэння апераджальнага эканамічнага развіцця Беларусі.

Ва ўмовах нестабільнай эпідэміялагічнай абстаноўкі і звязаных з ёй транспартных абмежаванняў замежныя вучоныя будуць выступаць са сваімі дакладамі і прымаць удзел у абмеркаванні ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.

З мэтай арганізацыі шырокага экспертнага абмеркавання задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і падтрымання высокага ўзроўню міжнароднага навуковага супрацоўніцтва работа канферэнцыі будзе трансліравацца ў рэжыме рэальнага часу на інтэрнэт-сервісах YouTube, ZOOM і інш.

У пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стратэгія развіцця эканомікі Беларусі: выклікі, інструменты рэалізацыі і перспектывы» запланаваны ўдзел прадстаўнікоў кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Нацыянальнага інстытута эканамічных даследаванняў Малдовы, Цэнтра постсавецкіх даследаванняў Інстытута эканомікі Расійскай акадэміі навук, Навукова-даследчага цэнтра індустрыяльных праблем развіцця Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і другіх арганізацый.

Пачатак пленарнага пасяджэння – 14:00 15 кастрычніка 2020 г., месца правядзення – Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, каб. 216 (пр. Незалежнасці, 66).

Праграма канферэнцыі.