Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.10.2020

Міжнародны сімпозіум «Сацыяльныя ўзрушэнні і мастацтва: памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны»

15 кастрычніка 2020 г. у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, аўд. 216) адкрыецца Міжнародны сімпозіум «Сацыяльныя ўзрушэнні і мастацтва: памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны».

Арганізатары сімпозіума – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі»), Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Расійскі інстытут гісторыі мастацтваў, сектар інструментазнаўства.

У навуковай праграме сімпозіума ў рэжыме відэаканферэнцыі плануюцца выступленні вучоных-кінаведаў, этнамузыкаведаў, музыкаведаў, гісторыкаў, філосафаў, філолагаў з Беларусі, Расіі, Абхазіі, Казахстана.

У цэнтры ўвагі даследчыкаў – стан культуры і мастацтва ў перыяд сацыяльных катастроф, падчас змены пакаленняў і адлюстраваны ў мастацтве погляд на трагічныя падзеі гісторыі, артэфакты, што ўзніклі ў часе ваенных дзеянняў і пасля іх. Вучоныя абмяркуюць такія актуальныя для сучаснага мастацтвазнаўства аспекты, як мова мастацтва і вайна; гуманітарная навука ў перыяд глабальных сацыяльных узрушэнняў; традыцыйная культура і мастацтва як фактар выжывання ў эпоху сацыяльных катастроф; вобраз вайны ў прасторы медыякультуры; паліттэхналогіі і мастацтва і інш.

Запрашаем усіх прыняць удзел у рабоце Міжнароднага сімпозіума «Сацыяльныя ўзрушэнні і мастацтва: памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны». З праграмай сімпозіума можна пазнаёміцца тут.