Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.10.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Беларусі

14 кастрычніка 2020 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Навуковае суправаджэнне фармацэўтычнай галіны Беларусі. Перспектыўныя распрацоўкі айчыннай канкурэнтаздольнай фармацэўтычнай прадукцыі», прымеркаваная да Дня работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Беларусі. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Святлана Бабіцкая, дырэктар ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі», Зоя Куваева, загадчык аддзела лекавых рэчываў ДНУ «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі», доктар хімічных навук, прафесар, Уладзіслаў Гудовіч, загадчык аддзела навукова-даследчых распрацовак дзяржаўнай установы «Акадэмфарм» НАН Беларусі.