Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.10.2020

19 лістапада 2020 г. НАН Беларусі сумесна з ДКНТ праводзяць ХIХ Міжнародную канферэнцыю «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2020)

19 лістапада 2020 г. НАН Беларусі сумесна з ДКНТ праводзяць ХIХ Міжнародную канферэнцыю «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2020), прысвечаную пытанням развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) і дзяржаўнай сістэмы НТІ ў Рэспубліцы Беларусь.

Канферэнцыя арганізоўваецца ДНУ «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (АІПІ НАН Беларусі) сумесна з ДУ «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы», Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай ДКНТ.

Мэта правядзення канферэнцыі – аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы НТІ ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама пытанняў распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны, ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:

  1. Навукова-метадычнае, інфармацыйнае, тэхналагічнае і прававое забеспячэнне развіцця лічбавай трансфармацыі.
  2. Аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
  3. Бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі. Публікацыйная актыўнасць.
  4. Псіхалагічныя аспекты ў інфарматызацыі.

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі 48 навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Узбекістана.

Пачатак пленарнага пасяджэння – 10:00 19 лістапада 2020  г., месца правядзення – АІПІ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 6).

У фае АІПІ НАН Беларусі будуць арганізаваны выстава навуковых распрацовак па штучным інтэлекце і інфармацыйныя выставы.

Сайт канферэнцыі – http://opac.bas-net.by/opacpage/rinti/