Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.10.2020

Адбыўся фестываль-ярмарка «Беларуская восень. Бульба. Плады. Агародніна»

17 кастрычніка 2020 года на базе РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» адбыўся фестываль-ярмарка «Беларуская восень. Бульба. Плады. Агародніна».

Мерапрыемства праводзіў Рэспубліканскі навуковы цэнтр сістэм бульбаводства і плодаагародніцтва. У фестывалі-ярмарцы прынялі ўдзел вучоныя-селекцыянеры НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі краіны. У праграме – выстава дасягненняў вучоных у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, дэманстрацыя новых гатункаў бульбы беларускай селекцыі, тэхналогій вырошчвання раслін, продаж бульбы і плодаагародніннай прадукцыі, дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў беларускай кухні, забаўляльная праграма, правядзенне конкурсаў для наведвальнікаў, узнагароджанне пераможцаў памятнымі прызамі.

Для наведвальнікаў гаспадары прыгатавалі гіганцкую патэльню з бульбай, якой і частавалі гасцей свята.

Фота – газета Навука