Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.10.2020

21 кастрычніка 2020 г. адбыўся Рэспубліканскі форум маладых даследчыкаў, прымеркаваны да 90-годдзя Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

21 кастрычніка 2020 г. адбыўся Рэспубліканскі форум маладых даследчыкаў, прымеркаваны да 90-годдзя Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Суарганізатарам форуму выступіў Савет маладых вучоных НАН Беларусі.

Мэта мерапрыемства – паказ дасягненняў навучэнцаў у галіне даследчай дзейнасці, а таксама выпрацоўка і абмеркаванне прапаноў па ўдасканальванні навукова-даследчай работы сярод вучнёўскай моладзі.

Маладыя вучоныя Акадэміі навук прынялі ўдзел у якасці экспертаў у рабоце тэматычных секцый, дзе свае праекты прадставілі школьнікі, многія з якіх з’яўляюцца пераможцамі і лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а таксама ў якасці спікераў у панэльнай дыскусіі «Шлях у даследаванні».

Ад Савета маладых вучоных НАН Беларусі на Рэспубліканскім форуме маладых даследчыкаў удзельнічалі Станіслаў Юрэцкі, намеснік старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі, галоўны спецыяліст апарата НАН Беларусі; Маргарыта Досіна, старшыня Савета маладых вучоных Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі, вучоны сакратар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі; Аляксандра Скорабагатава, вучоны сакратар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.

Савет маладых вучоных НАН Беларусі праводзіць актыўную работу з установамі адукацыі, накіраваную на папулярызацыю навукі сярод навучэнцаў і іх прыцягненне да навукова-даследчай работы. Перспектыўным напрамкам дадзенай дзейнасці з’яўляецца рэалізацыя ў будучым шэрагу сумесных праектаў, уключаючы летнюю школу Маладых даследчыкаў, з Установай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».


Тэгi
#форумы