Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2020

Інфармацыйны буклет, прысвечаны распрацоўкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, укаранёным у 2019 годзе

Выдадзены важны інфармацыйны буклет, прысвечаны распрацоўкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, укаранёным у 2019 годзе.

Буклет змяшчае навукова-тэхнічныя распрацоўкі, атрыманыя ў рамках дзяржаўных праграм розных узроўняў. У выданні таксама прадстаўлена прадукцыя, распрацаваная і выпушчаная навуковымі арганізацыямі НАН Беларусі на сваіх вытворчых участках ці малатанажных вытворчасцях.

Буклет сфарміраваны па напрамках практычнага выкарыстання распрацовак у галінах эканомікі на аснове матэрыялаў арганізацый-распрацоўшчыкаў і аддзяленняў навук НАН Беларусі.

Буклет прызначаны работнікам дзяржаўных органаў, кіраўнікам і спецыялістам дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.

З выданнем можна азнаёміцца па спасылцы: Перечень разработок 2019

Тэгi
#буклет