Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2020

МААН і Выканкам СНД падпісалі Мемарандум аб узаемадзеянні

11 лістапада 2020 года ў штаб-кватэры СНД адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемадзеянні паміж Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Міжнароднай асацыяцыяй акадэмій навук.

Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў і першы намеснік Старшыні Выканаўчага камітэта СНД Віктар Гумінскі.

Мэтай дакумента з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне фундаментальнай навукі, паглыбленне інтэграцыйных працэсаў у сферы навукі і садзейнічанне фарміраванню інавацыйнай прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Фота - газета "Навука"