Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2020

Рэспубліканскі маладзёжны інавацыйны праект «100 ідэй для Беларусі»

Аб’яўлена аб правядзенні ў 2020/2021 гг. Рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Асноўнай мэтай дадзенага праекта з’яўляецца актывізацыя маладых вучоных і вынаходнікаў у галіне інавацыйнай дзейнасці, павышэнне матывацыі маладых спецыялістаў, занятых распрацоўкай інавацыйных тэхналогій і прадуктаў, а таксама стварэнне пляцоўкі для камунікацыі і абмену вопытам удзельнікамі праекта.

Да ўдзелу ў Рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным праекце «100 ідэй для Беларусі» запрашаюцца маладыя вучоныя, аспіранты, магістранты.

Для ўдзелу неабходна да 1 снежня 2020 г. падаць заяўку ўстаноўленай формы: https://100ideas.by/abouts/zayvka-online

Адборачны этап сярод маладых вучоных пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў снежні гэтага года.

Інтэрнэт-рэсурс праекта: https://100ideas.by

Палажэнне аб правядзенні Рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі»