Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.11.2020

ДЭЛЕГАЦЫЯ НАН БЕЛАРУСІ НАВЕДАЛА ЗАВОД БЕЛДЖЫ

18 лістапада 2020 года дэлегацыя прадстаўнікоў НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым наведала СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Асноўная мэта візіту – знаёмства з работай прадпрыемства, асаблівасцямі вытворчасці, выпрацоўка прапаноў для далейшага супрацоўніцтва. Невыпадкова ў складзе дэлегацыі дырэктары ўстаноў і вытворчых прадпрыемстваў НАН Беларусі, дзейнасць якіх так або іначай звязана з аўтапрамысловасцю.

Дырэктар завода Белджы Генадзій Свідзерскі прадэманстраваў вучоным магчымасці цэхаў зваркі, афарбоўкі аўтамабіляў, а таксама пазнаёміў з перспектывамі развіцця прадпрыемства. Галоўная задача – пашырыць лакалізацыю вытворчасці легкавых аўтамабіляў у нашай краіне, павысіць якасць гатовай прадукцыі.

У бліжэйшы час вучоныя плануюць унесці прапановы па развіцці партнёрства з заводам БЕЛДЖЫ.


Тэгi
#візіты