Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.12.2020

У НАН адбудзецца адкрыццё Навукова-вытворчага цэнтра біятэхналогій

3 снежня 2020 года ў 14.30 у Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі (вул. акад. Купрэвіча, 2) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Навукова-вытворчага цэнтра біятэхналогій. У рамках мерапрыемства будзе арганізавана выстава інавацыйных біятэхналагічных распрацовак арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, абмеркаваны пытанні развіцця біятэхналагічнай галіны Рэспублікі Беларусь і павышэння яе экспартнага патэнцыялу.

НВЦ біятэхналогій уяўляе сабой біятэхналагічную вытворчасць поўнага цыкла, аснашчаную сучасным тэхналагічным абсталяваннем для ферментацыі мікраарганізмаў-прадуцэнтаў і атрымання розных таварных форм біяпрэпаратаў. Яе праектная магутнасць – 20,5 тон/год сухіх прабіятычных прэпаратаў (першы пускавы комплекс) і 43,5 тон/год вадкіх комплексных мікробных прэпаратаў для раслінаводства (другі пускавы комплекс). Выкарыстанне ўказанага аб’ёму прабіётыкаў у вытворчасці кармоў забяспечыць атрыманне звыш 40 тысяч тон высокаякасных збалансаваных айчынных кармоў для буйной рагатай жывёлы, свіней, птушак, каштоўных відаў рыб, эканамічны эфект ад прымянення якіх складзе каля 10 млн руб. у год. Адкрыццё першага пускавога комплексу Навукова-вытворчага цэнтра біятэхналогій адбылося 1 сакавіка 2019 года.

На думку спецыялістаў, функцыянаванне Навукова-вытворчага цэнтра біятэхналогій НАН Беларусі будзе садзейнічаць насычэнню ўнутранага рынку канкурэнтаздольнай экалагічна бяспечнай біятэхналагічнай прадукцыяй, пашырэнню яе асартыменту, павышэнню экспартнага патэнцыялу і запатрабаванасці на сусветным рынку, развіццю біятэхналогіі ў рэспубліцы ў цэлым.

Тэгi
#анонсы