Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.12.2020

НАН Беларусі прысудзіла прэміі 2020 года

Прэзідыум НАН Беларусі 2 снежня 2020 года падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2020 года. На падставе рашэнняў Камісіі па прэміях вырашана прысудзіць шэсць прэмій НАН Беларусі: у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук; у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі; у галіне біялагічных навук; у галіне медыцынскіх навук; у галіне гуманітарных і сацыяльных навук і ў галіне аграрных навук.

Прэміі НАН Беларусі 2020 года прысуджаны:

у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук – Кузею Анатолію Міхайлавічу, загадчыку лабараторыі фізікі паверхневых з’яў дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктару тэхнічных навук, дацэнту; Вегеру Івану Іванавічу, загадчыку аддзела індукцыйных тэхналогій і тэрмічнай апрацоўкі дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату тэхнічных навук, дацэнту; Лебедзеву Уладзіміру Якаўлевічу, вядучаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату тэхнічных навук, дацэнту – за цыкл прац «Даследаванне і распрацоўка энергаэфектыўных тэхналогій аўтаматызаванай пайкі і тэрмічнай апрацоўкі металарэзнага інструмента і тэхналагічнай аснасткі і рэалізацыя іх на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь»;

у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі– Дзічэнку Яраславу Уладзіміравічу, старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату хімічных навук, дацэнту; Фалетраву Яраславу Вячаслававічу, вядучаму навуковаму супрацоўніку ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем», кандыдату хімічных навук, дацэнту; Усанаву Сяргею Аляксандравічу, акадэміку-сакратару Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, члену-карэспандэнту, доктару хімічных навук, прафесару – за цыкл прац «Новыя падыходы да вывучэння лігандаў стэроід-гідраксілаз чалавека – патэнцыяльных лекавых прэпаратаў новага пакалення»;

у галіне біялагічных навук – Дубовіку Дзмітрыю Васільевічу, вядучаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату біялагічных навук; Ламану Мікалаю Афанасьевічу, загадчыку аддзела дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэміку, доктару біялагічных навук, прафесару; Пугачэўскаму Аляксандру Віктаравічу, дырэктару дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату біялагічных навук – за манаграфію «Черная книга флоры Беларуси: чужеродные вредоносные растения» / Д.В. Дубовик [и др.]; под общ. ред. В.И. Парфенова, А.В. Пугачевского ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т эксперим. ботаники им. В.Ф. Купревича. – Минск : Беларуская навука, 2020. – 407 с.;

у галіне медыцынскіх навук – Румо Алегу Алегавічу, дырэктару дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі», члену-карэспандэнту, доктару медыцынскіх навук, прафесару; Крывенка Святлане Іванаўне, намесніку дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі», доктару медыцынскіх навук, дацэнту; Усу Анатолію Леанідавічу, намесніку дырэктара па гематалогіі дзяржаўнай установы «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі», доктару медыцынскіх навук, прафесару – за цыкл прац «Распрацоўка і ўкараненне біямедыцынскіх клетачных прадуктаў на аснове мезенхімальных стваловых клетак і новых інавацыйных метадаў клетачнай тэрапіі з іх выкарыстаннем у транспланталогіі, анкагематалогіі і неўралогіі»;

у галіне гуманітарных і сацыяльных навук – Ляўко Вользе Мікалаеўне, загадчыку Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктару гістарычных навук, прафесару; Беліцкай Ганне Мікалаеўне, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»; Касюк Алене Фёдараўне, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – за цыкл прац «Славяне на тэрыторыі Беларусі ў дадзяржаўны перыяд»;

у галіне аграрных навук – Лоўкісу Зянону Валянцінавічу, генеральнаму дырэктару рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні», члену-карэспандэнту, доктару тэхнічных навук, прафесару; Маргуновай Алене Міхайлаўне, намесніку генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні», кандыдату тэхнічных навук, дацэнту; Пачыцкай Ірыне Міхайлаўне, вядучаму навуковаму супрацоўніку, кіраўніку навукова-даследчай групы рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы прадуктаў харчавання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні», кандыдату сельскагаспадарчых навук – за цыкл прац «Комплексная сістэма дасягнення якасці і бяспекі харчовай прадукцыі».

Прэміі НАН Беларусі ўстаноўлены ў 1995 годзе для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя працы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, садзейнічалі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і рашэнню задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для стымулявання творчай актыўнасці і прафесіянальнага росту вучоных.

З 2017 года конкурсы на суісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзяцца штогод. Памер адной прэміі складае 35 базавых ставак (6 475 рублёў).

Прэс-служба НАН Беларусі