Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.12.2020

НАН Беларусі назвала лаўрэатаў прэмій для маладых вучоных 2020 года

Прэзідыум НАН Беларусі 2 снежня падвёў вынікі конкурсу на суісканне прэмій для маладых вучоных НАН Беларусі 2020 года.

На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях вырашана прысудзіць Прэміі для маладых вучоных імя акадэміка Ж.І. Алфёрава:

  • Таццяне Зубар, старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», кандыдату фізіка-матэматычных навук – за цыкл прац «Карэляцыя ўмоў электрахімічнага сінтэзу, структуры і функцыянальных якасцей нанаструктураваных матэрыялаў для практычных прымяненняў»;
  • Уладзіславу Сямашку, загадчыку навукова-даследчай лабараторыі адасобленага гаспадарча-разліковага падраздзялення «Навукова-даследчы інстытут імпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю» дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа» – за навуковую працу «Распрацоўка дэтануючых падоўжаных зарадаў для раздзялення частак цыліндрычных вырабаў».

ЛаўрэатаміПрэміі для маладых вучоных імя акадэміка В.Ф. Купрэвіча сталі:

  • Таццяна Глявіцкая, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – за цыкл прац «Атрыманне і мадыфікацыя поліэфірсульфонавых мембран для ачысткі вады і раздзялення тэхналагічных асяроддзяў»;
  • Аляксандр Краскоўскі, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – за цыкл прац «Нана- і мікраструктураваныя матэрыялы рознага функцыянальнага прызначэння на аснове пекцінаў»;
  • Марына Малько, вучоны сакратар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», кандыдат біялагічных навук – за цыкл прац «Комплексная ацэнка мохападобных хвойных і шыракалістых лясоў Беларусі».

Прэмію для маладых вучоных імя акадэміка У.М. Ігнатоўскага вырашана прысудзіць:

  • Кірылу Сыцько, старшаму навуковаму супрацоўніку Цэнтральнага навуковага архіва дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук – за цыкл прац «Дакументы і матэрыялы прыходскіх архіваў рымска-каталіцкага касцёла Беларусі ў XVI–XX стст.: археаграфічны, крыніцазнаўчы і палеаграфічны аналіз»;
  • Ганне Цяпковай, старшаму навуковаму супрацоўніку філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук – за цыкл прац «Эвалюцыя беларускіх мястэчак і іх сучасны стан».

Прэміі для маладых вучоных НАН Беларусі ўстаноўлены ў 2019 годзе з мэтай падтрымкі і заахвочвання таленавітых маладых вучоных, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі, стымулявання іх творчай ініцыятывы, умацавання кандравага патэнцыялу, увекавечання памяці выдатных беларускіх вучоных і папулярызацыі ведаў аб гісторыі беларускай навукі. Сістэма прэмій для маладых вучоных уключае тры імянныя прэміі:

  • прэмію імя акадэміка Ж.І. Алфёрава – у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук;
  • прэмію імя акадэміка В.Ф. Купрэвіча – у галіне біялогіі, хіміі і навук аб Зямлі, медыцыны, аграрных навук;
  • прэмію імя акадэміка У.М. Ігнатоўскага – у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.
Такім чынам, усяго прысуджваецца 7 прэмій у памеры 15 базавых ставак (2 775 рублёў) кожная.
Прэс-служба НАН Беларусі