Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.12.2020

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

Больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве член-карэспандэнт Валерый Федасюк і дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі член-карэспандэнт НАН Беларусі Алег Румо.

Медалём Францыска Скарыны адзначана вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Тамара Габрусь.

Генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» акадэмік Мікалай Казак удастоены ганаровага звання заслужанага дзеяча навукі Беларусі.

Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых дасягненняў!