Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.12.2020

МААН і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

9 снежня 2020 года Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнік МААН, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Як адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, «заключэнне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж МААН і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы – важная падзея. Асацыяцыя аб’ядноўвае арганізацыі з 16 краін свету, уключаючы СНД, В’етнам, Кітай, Чарнагорыю. Прыцягваючы навуковыя сілы такой вялізнай прасторы, можна рашаць розныя актуальныя для Саюзнай дзяржавы праблемы. У складзе МААН дзейнічаюць 24 навуковыя саветы, якія займаюцца пытаннямі нанатэхналогій, хіміі і біялогіі, кнігавыдання, медыцыны, у тым ліку COVID-19, маладзёжнымі, рэгіянальнымі і іншымі пытаннямі». Рыгор Рапота падкрэсліў у сваю чаргу, што ў Саюзнай дзяржаве робяць акцэнт на навукова-тэхнічным прагрэсе як драйверы эканамічнага развіцця: «Пытанне фарміравання адзінай навукова-тэхнічнай прасторы сёння прыцягвае ўсё болей увагі ў Саюзнай дзяржаве. Мы хацелі б даведацца, як гэтыя задачы рашаюцца ў іншых краінах, і выкарыстоўваць для гэтага вопыт дадзенай арганізацыі».

У адпаведнасці з пагадненнем МААН і Пастаянны камітэт СД будуць абменьвацца інфармацыяй, праводзіць сумесныя пасяджэнні і кансультацыі, практычныя і тэматычныя мерапрыемствы ў навукова-тэхнічнай сферы, каардынаваць сумесную дзейнасць.