Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Праз некалькі дзён мы будзем праводзіць высакосны 2020 год. Многія скажуць, што такога няпростага ва ўсіх сэнсах адрэзка часу ў навейшай гісторыі яшчэ не было. Мы сутыкнуліся з пандэміяй каронавіруса – захворваннем, якое з-за каранціну раз’яднала краіны, але згуртавала вучоных, медыкаў, спецыялістаў другіх сфер у агульнай справе барацьбы з гэтай хваробай.
Свет змяніўся. Змяніліся і формы супрацоўніцтва навуковай супольнасці: многія форумы, канферэнцыі, сімпозіумы, выставы прайшлі ў анлайн-фармаце. Але жыццё не спынілася. Вучоныя Акадэміі навук генерыравалі яркія ідэі і прапановы, укаранялі высокаэфектыўныя распрацоўкі, наладжвалі партнёрскія сувязі, развівалі навукаёмістыя вытворчасці. У 2020 годзе атрымалі пуцёўку ў жыццё многія перспектыўныя праекты, былі адкрыты новыя лабараторыі і цэнтры.
Сёння беларускія вучоныя паспяхова працягваюць працу па шэрагу новых прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных даследаванняў, ідуць у нагу з часам, рашаюць актуальныя задачы эканомікі па ацэнцы магчымых шляхоў развіцця грамадства ў перыяд барацьбы з пандэміяй.
2020 год быў азнаменаваны святкаваннем 75-годдзя Вялікай Перамогі, і акадэмічныя вучоныя нямала зрабілі для таго, каб увекавечыць і захаваць памяць аб героях. Паспяхова рэалізаваны першы этап Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», якую ініцыіравала Нацыянальная акадэмія навук. Гэты праект дазволіў жыхарам Беларусі не толькі дакрануцца да гісторыі былых бітваў, але і стаць сапраўднымі даследчыкамі гісторыі сваёй сям’і. Гэта ініцыятыва будзе працягнута.
Дарагія сябры! Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую ўсіх вас з Новым, 2021-м годам і светлым святам Нараджэння Хрыстова. Шчыра жадаю моцнага здароўя, шчасця вам і вашым родным!
Наперадзе – Новы год, а значыць – новыя задачы, здзяйсненні і надзеі на лепшае. Наша будучыня – у нашых руках, мы зможам пабудаваць і ўмацаваць наш дом – нашу Беларусь. Мы павінны разлічваць на свае сілы і на тых, хто побач з намі.
Няхай Новы год падорыць кожнаму з нас удачу і маленькі цуд, які, як вядома, часам здараецца.
Няхай задуманае абавязкова спраўдзіцца!
З Новым годам!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума
Нацыянальнай акадэміі
навук Беларусі, акадэмік