Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2021

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Інавацыйнага цэнтра камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў

23 снежня 2020 года Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Інавацыйнага цэнтра камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».

Інавацыйны цэнтр камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў (далей – Цэнтр камерцыялізацыі НТД) стане першай у парку комплекснай пляцоўкай для развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Тут будуць размяшчацца даследчыя лабараторыі, зоны для інкубацыі і акселерацыі стартапаў, цэнтр выпрабаванняў і дробнасерыйнай вытворчасці, зала дэманстрацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

Пасля Цырымоніі адкрыцця адбылася працэдура ўзнагароджання беларускіх арганізацый за асаблівы ўнёсак у развіццё Кітайска- Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», у ходзе якой Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі была ўручана ўзнагарода Акадэміі навук.

У.Р. Гусакоў таксама наведаў размешчанае ў будынку Цэнтра камерцыялізацыі НТД офіснае памяшканне ААТ «Кітайска-Беларускі інавацыйны цэнтр прамысловых тэхналогій» (далей – Цэнтр), заснаванае НАН Беларусі і Акадэміяй навук правінцыі Гуандун. Падчас наведвання Старшыня Прэзідыума быў азнаёмлены з арганізацыйна-тэхнічнымі работамі, выкананымі на першым этапе функцыянавання сумеснага прадпрыемства, а таксама з работай Цэнтра на 2021 год: у сакавіку 2021 года плануецца завяршыць рамонт офіснага памяшкання; плануецца штогод укараняць у Цэнтр 1-2 сумесныя праекты індустрыялізацыі навукова-тэхналагічных дасягненняў НАН Беларусі, таксама штогод будуць арганізаваны 2-3 сумесныя навуковыя групы для распрацоўкі інавацыйных тэхналогій. Да канца 2021 года будзе сфарміравана інкубацыйная сістэма.

Даведка. 18 мая 2020 года Акадэмія навук правінцыі Гуандун і НАН Беларусі падпісалі пагадненне аб стварэнні ААТ «Кітайска-Беларускі інавацыйны цэнтр прамысловых тэхналогій», 28 жніўня 2020 года Цэнтр быў зарэгістраваны як юрыдычная асоба ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», а 25 верасня 2020 года – як яго рэзідэнт.

Акрамя таго, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі прыняў удзел у адкрыцці офіса і прэзентацыі інавацыйнага прадпрыемства Кітайска-Беларускае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы» (далей – ЗАТ «АТК»), размешчанага ў індустрыяльным парку «Вялікі камень». У цырымоніі адкрыцця таксама ўдзельнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн і Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты У.Я. Улаховіч.

У рамках адкрыцця была прадстаўлена вытворчая і навукова-даследчая пляцоўка ЗАТ «АТК» па распрацоўцы і вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў (далей – БЛА) мультыротарнага і самалётнага тыпу, а таксама ўласная распрацоўка ЗАТ «АТК» – комплекс для правядзення стэндавых выпрабаванняў сістэм БЛА, які дазваляе арганізаваць найвышэйшы ўзровень уваходнага і выхаднога кантролю тэхнікі і бартавога абсталявання.