Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2021

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў пералік дзяржаўных праграм для рэалізацыі ў 2021–2025 гадах

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2020 г. № 759 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм для рэалізацыі ў 2021–2025 гадах.

У адпаведнасці з Пералікам НАН Беларусі выступае адказным заказчыкам па наступных дзяржаўных праграмах:
- Дзяржаўная праграма «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка»;
- Дзяржаўная праграма «Навукова-інавацыйная дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» на 2021–2025 гады.

Дзяржаўная праграма «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка» ўключае 7 падпраграм:
- падпраграма «Інавацыйныя біятэхналогіі»;
- падпраграма «Асваенне на вытворчасці новых і высокіх тэхналогій»;
- падпраграма «Навуковае забеспячэнне эфектыўнай і бяспечнай работы Беларускай атамнай электрастанцыі і перспектыўных напрамкаў развіцця атамнай энергетыкі»;
- падпраграма «Інавацыйныя прадукты на аснове мінеральнай і арганічнай сыравіны»;
- падпраграма «Хімічныя прадукты і малекулярныя тэхналогіі»;
- падпраграма «Даследаванне і выкарыстанне касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі»;
- падпраграма «Развіццё электратранспарту».

Дзяржаўная праграма «Навукова-інавацыйная дзейнасць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» на 2021–2025 гады ўключае 6 падпраграм:
- падпраграма «Развіццё дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”»;
- падпраграма «Развіццё дзейнасці Беларускай антарктычнай станцыі»;
- падпраграма «Вывучэнне, ідэнтыфікацыя і рацыянальнае выкарыстанне калекцый генетычных рэсурсаў раслін»;
- падпраграма «Забеспячэнне інавацыйнага развіцця галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі»;
- падпраграма «Навукова-гістарычная спадчына і стварэнне культурна-гістарычнага цэнтра навукі»;
- падпраграма «Інфраструктура і тэхналогіі для забеспячэння адаптацыі лясных экасістэм да неспрыяльных умоў».

Акрамя гэтага, НАН Беларусі вызначана заказчыкам сямі дзяржаўных праграм:
- Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады;
- Дзяржаўная праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
- Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека»;
- Дзяржаўная праграма «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў»;
- Дзяржаўная праграма «Беларускі лес»;
- Дзяржаўная праграма «Адукацыя і маладзёжная палітыка»;
- Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021–2025 гады.