Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.01.2021

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» правялі анлайн-цырымонію падпісання Мемарандума аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

30 снежня 2020 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» правялі анлайн-цырымонію падпісання Мемарандума аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў і Генеральны дырэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» Янь Ган.

У якасці прыярытэтных напрамкаў сумеснай работы ў Мемарандуме замацаваны:
- стварэнне ільготных умоў для сумесных навукова-даследчых лабараторый НАН Беларусі на базе Кітайска-Беларускага інавацыйнага цэнтра камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў;
- падтрымка і садзейнічанне ў выглядзе доступу да абсталявання на базе падведамасных інстытутаў НАН Беларусі для правядзення даследаванняў камандамі старту і НДІВКР праектаў;
- стварэнне спрыяльных умоў для абмену ідэямі, інфармацыяй і тэхналогіямі, а таксама садзейнічанне ў арганізацыі сумесных кітайска-беларускіх даследаванняў і распрацовак у рамках узгодненых прыярытэтных напрамкаў;
- правядзенне сумесных конкурсаў інавацыйных праектаў, навукова-тэхнічных выстаў, навуковых семінараў;
- садзейнічанне камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.

Падпісанне дадзенага Мемарандума з’яўляецца вынікам сумеснай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з партнёрамі з Кітайскай Народнай Рэспублікі, у першую чаргу з Кітайскай акадэміяй навук, Акадэміяй навук правінцыі Гуандун, Кітайскай акадэміяй грамадскіх навук, Акадэміяй навук правінцыі Шаньдун, Акадэміяй навук правінцыі Хэйлунцзян, кампаніямі Huawei Technologies Co. Ltd., AVIC і др. Падчас цырымоніі У.Р. Гусаковым было адзначана, што дзякуючы супрацоўніцтву з СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» створаны спрыяльныя ўмовы для рэалізацыі навукова-тэхнічнай дзейнасці сумесна з кітайскімі партнёрамі па шырокім спектры перадавых напрамкаў. У бліжэйшай перспектыве плануецца стварыць Кітайска-Беларускі міжнародны інавацыйны цэнтр (сумесна з Кітайскай акадэміяй навук) і Кітайска-Беларускі інавацыйны цэнтр прамысловых тэхналогій (сумесна з Акадэміяй навук правінцыі Гуандун) на базе нядаўна адкрытага ў Парку «Вялікі камень» Кітайска-Беларускага інавацыйнага цэнтра камерцыялізацыі рэзультатаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Апошні ўжо зарэгістраваны як рэзідэнт Парку.