Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.01.2021

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі інфармуе аб правядзенні конкурсу сярод навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па рэзультатах работы ў 2020 годзе

Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 г. № 573 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2019 г. № 47).

Колькасць месцаў на Рэспубліканскай дошцы Гонару для навуковых арганізацый – 4: з іх 3 месцы размяркоўваюцца паміж навуковымі арганізацыямі прыродазнаўчанавуковага і тэхнічнага профілю і адно месца – паміж арганізацыямі грамадскага і гуманітарнага профілю.

Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу выкладзены ў пункце 5 і падпункце 12.2 пункта 12 Палажэння аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, зацверджанага вышэйназваным Указам, а таксама ў Інструкцыі аб парадку вызначэння прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару, зацверджанай пастановай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2019 г. № 8/9.

Навуковыя арганізацыі-ўдзельнікі конкурсу да 20 лютага 2021 г. падаюць у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 406, 317) на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе заяўку (форму заяўкі гл. тут) і інфармацыю аб рэзультатах дзейнасці і дасягненнях за 2020 год (форму гл. тут).