Конкурс на лепшае асвятленне навуковых дасягненняў 2020 года ў сродках масавай інфармацыі праводзіўся НАН Беларусі ў адзінаццаты раз па чатырох намінацыях: «лепшая публікацыя», «лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні», «лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» і «лепшае асвятленне дасягненняў НАН у сетцы Інтэрнэт». У кожнай намінацыі прысуджаны тры прэміі. Усяго былі заяўлены 102 работы 22 аўтараў. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары.
Бюро Прэзідыума НАН Беларусі прыняло рашэнне прысудзіць прэміі конкурсу ў намінацыі «Лепшая публікацыя»:
- Веры Ганкінай-Буцько (Артэага), аглядальніку рэдакцыі газета «Рэспубліка» ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом “Беларусь сягоння”» – за цыкл артыкулаў пра дасягненні вучоных НАН Беларусі ў газеце «Рэспубліка»;
- Ірыне Янушкевіч, уласнаму карэспандэнту службы навін, літаратурнага і тэхнічнага рэдагавання РУП «Рэдакцыя газеты “Медыцынскі веснік”» – за цыкл матэрыялаў аб ролі беларускай навукі ў барацьбе з COVID-19 у газеце «Медыцынскі веснік»;
- Алене Яско, аглядальніку рэдакцыі газеты «Сельская газета» ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом “Беларусь сягоння”» – за цыкл артыкулаў пра ўнёсак беларускай навукі ў інавацыйнае развіццё грамадства ў газеце «Сельская газета».
У намінацыі «Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні» пераможцамі сталі:
- Вікторыя Радзевіч, рэдактар аддзела рэдактараў Галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм Генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі – за цыкл тэлевізійных праграм «Навукаманія» на тэлеканале «Беларусь-3»;
- Наталля Сцёпачкіна, каментатар першай кваліфікацыйнай катэгорыі дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання галоўнай дырэкцыі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё, і Алена Швайко, каментатар першай кваліфікацыйнай катэгорыі дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання галоўнай дырэкцыі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё – за цыкл праграм «Актуальны мікрафон» на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё;
- Крысціна Федаровіч, карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» – за цыкл тэлевізійных сюжэтаў у інфармацыйных праграмах тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне».
Бюро Прэзідыума ў намінацыі «Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» прысудзіла перамогу:
- Артуру Бальнікаву, які выконвае абавязкі загадчыка лабараторыі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі», – за цыкл матэрыялаў у часопісе «Наша сельская гаспадарка»;
- Сяргею Дубовіку, галоўнаму рэдактару навуковай, вытворча-практычнай газеты «Навука» – за цыкл матэрыялаў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі ў газеце «Навука»;
- Наталлі Ніякоўскай, аглядальніку вытворчага навукова-практычнага часопіса «Веснік Белнафтахіма» – за цыкл матэрыялаў у часопісе «Веснік Белнафтахіма».
У намінацыі «Лепшае асвятленне дасягненняў НАН у сетцы Інтэрнэт» прэміі прысуджаны:
- Ілоне Валынец, палітычнаму аглядальніку дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» – за праграму «Вялікі горад» аб распрацоўках вучоных НАН Беларусі на сайце тэлеканала СТБ і на YouTube канале ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»;
- Валерыі Гаўрылавай, карэспандэнту аддзела эканамічнай і навуковай інфармацыі Галоўнай рэдакцыі УП «БелТА» – за цыкл матэрыялаў пра ўнёсак вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі;
- Арыне Марынавай, рэдактару аддзела рэдактараў дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь за цыкл матэрыялаў аб распрацоўках арганізацый НАН Беларусі ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» на сайце Белтэлерадыёкампаніі і на YouTube канале праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!»