На выстаўцы «Разам – у будучыню», якая праходзіла 11–12 лютага ў рамках шостага Усебеларускага народнага сходу, арганізацыі НАН Беларусі прадставілі каля 40 новых распрацовак.
Арганізацыі Аддзялення аграрных навук прадэманстравалі новыя гатункі бульбы, пладовых, арэхаплодных і зерневых культур, ільну. Цэнтральны батанічны сад прадставіў новыя гатункі журавін буйнаплодных, якія па пажыўных якасцях не саступаюць дзікарослым журавінам.
Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў прадэманстраваў макеты беспілотных лятальных апаратаў, Аб’яднаны інстытут машынабудавання – маштабны макет электрагрузавіка МАЗ 4381 EE.
Вучоныя Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі прадэманстравалі кластарны персанальны суперкамп’ютар «АІПІ-ОФІС».
Дэлегаты шостага Усебеларускага народнага сходу змаглі ўбачыць лепшыя акадэмічныя выданні апошніх гадоў, макет Беларускай антарктычнай станцыі «ГАРА ВЯЧЭРНЯЯ», копіі Слуцкіх паясоў і інш.