З 22 па 26 лютага 2021 года Савет маладых вучоных НАН Беларусі і гімназія №6 г. Мінска праводзяць «Тыдзень навукі і інавацый». Школьнікі наведаюць навуковыя ўстановы НАН Беларусі, сустрэнуцца з вядучымі вучонымі, паслухаюць цыкл лекцый, пазнаёмяцца з апошнімі распрацоўкамі.
Урачыстае адкрыццё Тыдня адбудзецца 22 лютага ў 14.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі. У гэты ж дзень навучэнцы наведаюць музей гісторыі НАН Беларусі і пастаянную выставу «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці». 23 лютага для школьнікаў будзе арганізавана наведванне Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, дзе яны атрымаюць уяўленне аб развіцці інфармацыйных і касмічных тэхналогій, робататэхнікі. 24 лютага ў Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі навучэнцы змогуць пазнаёміцца з інавацыйнымі тэхналогіямі ў медыцыне. На 25 лютага запланавана наведванне Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі, дзе школьнікі пабачаць новыя матэрыялы, вырабы і тэхналогіі для іх стварэння. 26 лютага навучэнцы наведаюць Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, дзе ім прадставяць аўтамабілі і электратранспарт, а таксама прачытаюць лекцыі «Інавацыі і інфармацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні» і «Электрычны транспарт – транспарт будучыні».