Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта сапраўднае мужчынскае свята ўвасабляе ратную доблесць нашага народа і пераемнасць пакаленняў у самаадданым служэнні Радзіме. Гэты дзень – даніна павагі тым, хто аддаў жыццё за Радзіму і з небывалым гераізмам адстаяў права нашага народа на свабоду і магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі Акадэміі навук БССР мужна змагаліся на франтах са зброяй у руках, удзельнічалі ў партызанскім руху, у падпольнай барацьбе на акупіраванай тэрыторыі. У пасляваенны час вучоныя НАН Беларусі ніколі не заставаліся ўбаку ад даследаванняў, звязаных з пытаннямі павышэння абараназдольнасці нашай дзяржавы. Дзеячы навукі робяць значны ўнёсак у распрацоўку тэхналогій двайнога прызначэння: новых матэрыялаў, звышмоцных дэталей машын, высокатэхналагічнага абсталявання, беспілотных лятальных комплексаў і інш.
Многія супрацоўнікі Акадэміі навук прайшлі службу ва ўзброеных сілах, маюць воінскія званні і ўзнагароды. Мы заўсёды гатовыя бараніць Радзіму. Але ў ХХІ стагоддзі ўсе канфлікты трэба рашаць шляхам перамоў, на мове дыпламатыі, праз развіццё ўсебаковага ўзаемакарыснага супрацоўніцтва.
Жадаю вам стойкасці, моцы характару і поспехаў ва ўсіх справах!
Шчасця, жыцця, поўнага міру, здароўя і дабрабыту.
Няхай спраўджваюцца ўсе вашыя мары!
Са святам!
Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік