13 сакавіка 2021 года (з 13.00 да 17.00) Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі» запрашае мінчан і гасцей сталіцы на культурна-адукацыйнае мерапрыемства «Вясёлая Масленіца!».
Інтэрактыўнае святочнае мерапрыемства пачнецца з маляўнічай кавалькады, у суправаджэнні ўсіх персанажаў свята і самой “Масленіцы”. Наведвальнікаў чакае насычаная праграма з песнямі, жартамі, беларускімі танцамі, конкурсамі, гульнямі, забавамі і, натуральна, з частаваннем любімымі блінамі, блінцамі і баранкамі, гарачай гарбатай на травах! Госці змогуць адпачыць у інтэрактыўных зонах: «кола жаданняў і прадказанняў» (розыгрышы падарункаў), «святочны ЗАГС» (рамантычны шанец для ўсіх закаханых). Бліновы марафон, народныя гаданні, масленічная зона для фота, дзіцячая пляцоўка для гульні, лялькі ў чалавечы рост, атракцыёны для дарослых і дзяцей, самаварнае шоу, цыганскі тэатр «Джыпсі Бэнд», фолк-ансамбль «Белы птах» – гэта і многае іншае падорыць настрой, дазволіць цудоўна адпачыць і павесяліцца ўсёй сям’ёй.
У рамках мерапрыемства пройдуць і пазнавальныя экскурсіі «Трапічная вясна». Іх правядуць экскурсаводы Батанічнага сада па калекцыі трапічных і субтрапічных раслін у аранжарэі, а гэта больш за 600 відаў з розных рэгіёнаў свету. На экскурсіях можна будзе даведацца пра тыя, што распускаюцца і даюць плады вясной. Экскурсіі пройдуць у 14.00 і 15.30, групы фарміруюцца каля вядоўцы свята.
Упрыгожаць аранжарэю экзатычныя птушкі – папугаі з выставачнай экспазіцыі «Свет вялікіх папугаяў» – любімцы многіх наведвальнікаў.
Кульмінацыяй свята стане запамінальнае фаер-шоу і спальванне чучала зімы, якое ўвасабляе ўсё самае дрэннае і негатыўнае. Праводзіны зімы ўкараніліся ў народнай свядомасці, а імкненне захаваць звычаі і самабытнасць культуры нашых продкаў сведчыць пра нацыянальную еднасць беларусаў, іх любоў і павагу да традыцый, гісторыі, прыроды і грамадства.
Уваход на ландшафтную зону Батанічнага сада – платны.
Даведкі па тэлефоне 292-69-15.