16 сакавіка 2021 года НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь правялі выязное прэс-мерапрыемства па выніках рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Распрацоўка комплексных тэхналогій стварэння матэрыялаў, устройстваў і ключавых элементаў касмічных сродкаў і перспектыўнай прадукцыі іншых галін («Тэхналогія-СД»)».
Перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і Саюзных СМІ выступіў дырэктар Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі. «Мы закончылі ў гэтым годзе выкананне работ па праграме Саюзнай дзяржавы «Тэхналогія-СД». Галаўная арганізацыя, заказчык з боку Расіі – карпарацыя «Раскосмас», з боку Беларусі – НАН Беларусі. Інстытут цепла- і масаабмену быў галаўной арганізацыяй выканаўцаў беларускай часткі праграмы. Мэтай праграмы з’яўлялася распрацоўка тэхнічных рашэнняў, звязаных са змяншэннем масы і габарытаў элементаў устройстваў і сістэм ракетна-касмічнай тэхнікі», – расказаў Алег Пенязькоў. Інстытут цепла- і масаабмену падчас правядзення работ па праграме паспяхова выканаў усе яе параметры, закладзеныя ў тэхнічным заданні беларускай часткі.
Журналістам аб рэзультатах выканання праграмы расказалі выканаўчы дырэктар праграмы «Тэхналогія-СД», загадчык аддзела суправаджэння навукова-тэхнічных праграм Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі Зінаіда Пархомава, навуковы супрацоўнік лабараторыі высокадакладнай апрацоўкі паверхняў Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі Павел Кумейша, загадчык лабараторыі фізікі плазменных паскаральнікаў Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі Валянцін Асташынскі і загадчык лабараторыі радыяцыйна-канвектыўнага цеплаабмену Мікалай Сцецюкевіч. У ходзе прэс-тура журналісты наведалі структурныя падраздзяленні інстытута.