Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім маладзёжным форуме «Беларусь Інтэлектуальная», які пройдзе 12 мая ў Вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66).
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца абмеркаванне і выпрацоўка прадстаўнікамі таленавітай моладзі прапаноў па рашэнні шырокага кола задач па пабудове Беларусі інтэлектуальнай.
На форуме будуць прадстаўлены 3 тэматычныя секцыі: адукацыя ва ўмовах сучаснай трансфармацыі, высокаінтэлектуальнае грамадства, штучны інтэлект і лічбавыя тэхналогіі.
Для ўдзелу ў форуме неабходна зарэгістравацца да 20 красавіка па спасылцы: https://forms.gle/eDQsvh3srsvdFH8G7
Даведацца больш падрабязна можна па спасылцы: Беларусь інтэлектуальная.