Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2021

XVIII Міжнародная канферэнцыя маладых вучоных «Моладзь у навуцы - 2.0’21»

Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае прыняць удзел у XVIII Міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных «Моладзь у навуцы - 2.0’21».

У ходзе мерапрыемства плануецца работа шэрагу секцый для маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў па аграрных, біялагічных, гуманітарных, медыцынскіх, фізіка-матэматычных, фізіка-тэхнічных навуках, хімічных навуках і навуках аб Зямлі. Таксама будзе арганізавана работа асобных секцый для навучэнцаў «Першы крок у навуку» па прыродазнаўчанавуковых і гуманітарных дысцыплінах.

Канферэнцыя пройдзе ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 19―22 кастрычніка 2021 года.

Прыём заявак і тэзісаў дакладаў для ўдзелу ў мерапрыемстве да 1 ліпеня (да 5 верасня для навучэнцаў).

Правілы афармлення, месца правядзення і рэгістрацыя на сайце канферэнцыі.