Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2021

Урачыстасці, прысвечаныя 90-годдзю Інстытута філасофіі

15 красавіка 2021 года адбыліся ўрачыстае пасяджэнне і адкрыццё міжнароднай навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», прымеркаваныя да 90-годдзя Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На ўрачыстым пасяджэнні з прывітальным словам выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў. Прагучалі віншаванні прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, арганізацый-партнёраў. Былі аб’яўлены рэзультаты Першага нацыянальнага конкурсу на лепшае філасофскае пытанне. У гэты ж дзень прайшло пасяджэнне Прэзідыума Беларускага філасофскага таварыства.

У 14 гадзін адбылося адкрыццё міжнароднай навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці. Да 90-годдзя Інстытута філасофіі НАН Беларусі», якая прайшла 15―16 красавіка 2021 года.

Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»  адзіная ў Рэспубліцы Беларусь спецыялізаваная навукова-даследчая ўстанова ў галіне філасофскіх ведаў. Яна арганізуе і каардынуе даследаванні ў галіне філасофіі і сумежных навуковых дысцыплін, якія праводзяцца ў краіне, ажыццяўляе экспертызу навуковых праектаў і грамадскіх ініцыятыў, выконвае работы і паслугі метадалагічнага, экспертнага, інфармацыйнага і адукацыйнага характару для ўстаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.