Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2021

Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

17 красавіка 2021 года кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўніцтва Акадэміі навук, прадстаўнікі Прэзідыума, інстытутаў і навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым працавалі ў Цэнтральным батанічным садзе, на сваіх працоўных месцах, прыбіралі прылеглую тэрыторыю.

У гэтым годзе ў ходзе суботніка выконваліся работы па ўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны. 50% заробленых 17 красавіка 2021 года грашовых сродкаў плануецца накіраваць Міністэрству аховы здароўя на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў, у тым ліку на закупку абсталявання для аказання планавай і неадкладнай медыцынскай дапамогі насельніцтву і частковае фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19 для забеспячэння даступнасці вакцынацыі для насельніцтва. Астатнія 50% заробленых на суботніку грашовых сродкаў застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Іх плануецца накіраваць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.