Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.04.2021

22 красавіка 2021 года адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

22 красавіка 2021 года ў 14.00 у Вялікай канферэнц-зале (пр. Незалежнасці, 66, галоўны корпус, 2-і паверх) адбудзецца сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У парадак дня сесіі ўключаны два пытанні: справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2020 годзе і задачы на 2021 год, а таксама пытанне аб змяненні Рэгламенту Агульнага сходу і Палажэння аб аддзяленні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дакладаць па першым пытанні будзе галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец. Па другім пытанні плануецца выступленне першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка Сяргея Чыжыка.

Рэгістрацыя членаў Агульнага сходу будзе праходзіць з 13 да 13.45.